Аперацыі над мноствамі дазваляюць атрымаць з аднаго або некалькіх існуючых мностваў новае мноства. Асноўныя аперацыі над мноствамі:
аб’яднанне мностваў мае вынікам мноства, якое месціць усе элементы, якія ўваходзяць хаця б у адно з гэтых мностваў (у A, у B, або ў A і B адначасова)
перасячэнне мностваў мае вынікам мноства, якое месціць усе элементы, якія ўваходзяць у абодва мноствы (і ў A, і ў B)
дапаўненне (адніманне) мностваў мае вынікам мноства, якое месціць усе элементы, якія ўваходзяць у A, але не ўваходзяць у B
сіметрычнае адніманне
простае памнажэнне
Катэгорыя:Тэорыя мностваў