Пратэінапласты — тып пластыдаў — лейкапластаў, якія назапашваюць бялкі. Бялкі назапашваюцца ў іх у выглядзе крышталёў, акрамя таго, пратэінапласты могуць быць пунктамі ферментатыўнай актыўнасці, у якой задзейнічаны змешчаныя ў іх бялкі. Хоць усе пластыды ўтрымліваюць бялкі ў высокіх канцэнтрацыях, толькі ў пратэінапластах, як было высветлена ў 1960-х і 1970-х гадах, утрымліваюцца буйныя бялковыя ўключэнні, бачныя як у , так і ў электронны мікраскоп. Дагэтуль невядома, ці спецыялізуюцца яны выключна на назапашванні бялкоў, падобна да таго як амілапласты назапашваюць крухмал і элаяпласты — тлушчы.

У 2007 годзе было заўважана, што ў папярэднія 25 гадоў не было праведзена ніякіх даследаванняў па пратэінапластах.

Пратэінапласты выяўлены ў шматлікім насенні, напрыклад, насенні і .

Катэгорыя:Арганелы раслінных клетак