Аляксандр Іванавіч Чарныш (, вёска Кромавічы, , Віцебская вобласць — , ) — Герой Савецкага Саюза (24.3.1945).

Біяграфія Скончыў Мар'інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум у 1935 годзе. З 1938 года ў Чырвонай Арміі. Удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі ў 1939 г. і савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг. З чэрвеня 1941 г. на Ленінградскім, Закаўказскім, Беларускім і 1-м Беларускім франтах. Капітан, камандзір стралковай роты А. Чарныш вызначыўся 28-29 чэрвеня 1944 г. пры вызваленні Магілёўскай вобласці. 29 чэрвеня 1944 г. рота А. Чарныша, прарваўшыся ў тыл праціўніка, захапіла ўчастак шашы Бабруйск—Мінск. Было адбіта 14 контратак, узятыя ў палон 80 гітлераўцаў. А. Чарныш загінуў у гэтым баі. Пахаваны ў брацкай магіле савецкіх воінаў у вёсцы Чарніца Бабруйскага раёна.

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга

Памяць Помнікі А. І. Чарнышу ў аграгарадку Бярозкі Докшыцкага раёна і горадзе Докшыцы — С. 239..

Літаратура  — С. 239. Черныш Александр Иванович // Герои Советского Союза: Краткий биогр. словарь. Т. 2. — М., 1988. — С. 726.

Спасылкі

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Загінулі ў баі Катэгорыя:Выпускнікі Мар’інагорскага сельскагаспадарчага тэхнікума імя У. Е. Лабанка Катэгорыя:Капітаны СССР