Грэчка пасяўная (Fagopyrum esculentum) — кветкавая травяністая расліна сямейства драсёнавых.
Назва
Грэчка пасяўная, грячыхаВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927, грачыха, грэчаДобровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914.
Батанічнае апісанне thumb|left| Аднагадовая расліна вышынёю 40—120 см. Сцябло прамое, пустое, рабрыстае, галінастае. Лісце сэрцападобна-трохвугольнае. Кветкі двухполыя, ружовыя, ружова-белыя, чырвоныя. Плод — трохгранны арэшак.
Экалогія Патрабавальная да дрэнажавання, аднак добра расце нават на малаўрадлівых або кіслых глебах. Лішак угнаенняў, асабліва азотных, зніжае ўраджайнасцьBuckwheat. Ва ўмовах Беларусі пры вырошчванні пасля збожжавых культур рэкамендаваныя дозы азотных угнаенняў не павінны перавышаць 30—45 кг/га (на лёгкіх глебах — 60 кг/га)Рекомендации по возделыванию гречихи на зерно в 2017 году . Нягледзячы на здольнасць да хуткага росту і развіцця, грэчка слаба канкуруе з пустазельнай расліннасцю, таму ўсе прыёмы яе апрацоўкі павінны быць накіраваны на назапашванне і зберажэнне вільгаці і знішчэнне пустазелля. Але дарослыя расліны ўтвараюць зялёны полаг і эфектыўна зацяняюць глебу, таму прыдатны для барацьбы з пырнікам, чартапалохам, асотам, васільком)E.S. Oplinger, E.A. Oelke, M.A. Brinkman1 and K.A. Kelling, Buckwheat і іншым святлалюбным пустазеллем.
З’яўляецца раслінай кароткай вегетацыі (10 — 12 тыдняў)E.S. Oplinger, E.A. Oelke, M.A. Brinkman1 and K.A. Kelling, Buckwheat. Аптымальныя кліматычныя ўмовы: прахалода і дастатковая вільготнасць. Тым не меней, грэчка адчувальна да неспрыяльных умоў надвор’я і хутка гіне пры тэмпературах ніжэй за 0 °C. Пасля палягання не вяртаецца ў вертыкальнае становішча. Высокія тэмпературы і сухое надвор’е падчас красавання могуць прывесці да абсыпання кветак і перашкодзіць выспяванню насення. Насенне можа захоўваць сваю ўсходжасць на працягу некалькіх гадоў, але для пасадкі лепш за ўсё выкарыстоўваць не старэйшае за 1 год.
Лепшыя папярэднікі: угнаеныя азімыя, зернебабовыя, абганяльныя і шматгадовыя травыТ. М. Кирдун, Т. М. Серая, Е. Н. Богатырева, О. М. Бирюкова, Ю. А. Белявская, М. М. Торчило, ВЛИЯНИЕ ЗАПАШКИ ПОБОЧНОЙ ПРОДУКЦИИ ПРЕДШЕСТВЕННИКОВ И ДОЗ МИНЕРАЛЬНЫХ УДОБРЕНИЙ НА УРОЖАЙНОСТЬ ГРЕЧИХИ НА ДЕРНОВО-ПОДЗОЛИСТОЙ СУПЕСЧАНОЙ ПОЧВЕ. Карані грэчкі вылучаюць слабыя кіслоты, якія спрыяюць вызваленню з глебы фасфатаў, недаступных для іншых раслінBuckwheat for Cover Cropping in Organic Farming, таму грэчка разглядаецца як адзіная вядомая прамежкавая культура, здольная мабілізаваць фосфар для атрымання ўраджаю наступных культур.
Гісторыя thumb|left|«Зборшчыкі грэчкі» (Эміль Бернар, 1888 г.) Радзімай культурных форм грэчкі з'яўляецца горны рэгіён, які ахоплівае Юньнань, захад Сычуані, і ўсходнія ўскраіны Тыбецкага платоTakehiko Konishi, Yasuo Yasui, Ohmi Ohnishi, Original birthplace of cultivated common buckwheat inferred from genetic relationships among cultivated populations and natural populations of wild common buckwheat revealed by AFLP analysisHarriet V. Hunt, Xue Shang, Martin K. Jones, Buckwheat: a crop from outside the major Chinese domestication centres? A review of the archaeobotanical, palynological and genetic evidenceBuckwheat origins remain elusive. Згодна дадзеным генетыкі, яе даместыкацыя адбылася не пазней за 6 тысячагоддзе да н. э. Аднак археалагічныя знаходкі абпаленнага насення і рэштак пылку датуюцца не раней за 2 тысячагоддзе да н. э. Японскія археолагі сцвярджаюць, што носьбіты культуры Дзёмон вырошчвалі грэчку ўжо ў 6 600 г. да н. э.Matsuo Tsukada, Shinya Sugita, Yorko Tsukada, Oldest primitive agriculture and vegetational environments in Japan
У мінулым існавала думка, быццам бы грэчка стала вядома ў Еўропе толькі ў познім сярэднявеччы. Але пазнейшыя даследаванні пылку ў пластах торфу паказваюць, што яе вырошчваннем тут займаліся не пазней за 3 тысячагоддзе да н. э.Harriet Vaughan Hunt, Xue Shang, Martin Kenneth Jones Vegetation History and Archaeobotany Buckwheat: a crop from outside the major Chinese domestication centres? A review of the archaeobotanical, palynological and genetic evidence. Хаця і ў невялікай колькасці, насенне грэчкі было знойдзена ў пластах XI — XII стст. пры раскопках у Гродна і БраславеКирьянов А.В. Зерна хлебных растений из раскопок древнего Браслава.
Найбуйнейшымі сучаснымі вытворцамі і экспарцёрамі грэчневых круп у свеце з'яўляюцца Расія, Кітай і ЗШАCereals; buckwheat exports by country. У 2015 г. грэчка ў Рэспубліцы Беларусь апрацоўвалася на плошчы 12,3 тыс. га, ураджайнасць збожжа склала 9,1 ц/гаТ.М. Кирдун, Т.М. Серая, Е.Н. Богатырева, О.М. Бирюкова, Ю.А. Белявская, М.М. Торчило, ВЛИЯНИЕ ЗАПАШКИ ПОБОЧНОЙ ПРОДУКЦИИ ПРЕДШЕСТВЕННИКОВ И ДОЗ МИНЕРАЛЬНЫХ УДОБРЕНИЙ НА УРОЖАЙНОСТЬ ГРЕЧИХИ НА ДЕРНОВО-ПОДЗОЛИСТОЙ СУПЕСЧАНОЙ ПОЧВЕ.
Значэнне і выкарыстанне
Каштоўная крупяная культура. Добры меданос і сідэрат. Салома і адыходы крупяной вытворчасці ідуць на корм жывёле.
Літаратура Яфрэмава Т. Грэчка // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.
Спасылкі
Катэгорыя:Драсёнавыя Катэгорыя:Збожжавыя культуры Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Жывародзячыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1794 годзе