Старажы́тнаірла́ндская мова (радзей: старажы́тнагэ́льская; саманазва: Goídelc, вымаўл. ) — тэрмін, пад якім вядомыя найстарэйшыя пісьмовыя формы гайдэльскіх моў, а таксама пісьмовая мова, ужываная ў перыяд VII—Х стагоддзяў н.э. Асноўная частка тэкстаў на пісьмовай мове прыпадае на часы VIII — сярэдзіны ІХ стагоддзяў, Х ст. датуецца развіццё старажытнаірландскай мовы ў стан, вядомы пад тэрмінам сярэ́днеірла́ндская мова. Незважаючы на датаванне, некаторыя познія тэксты ўяўляюць сабою пісьмовыя помнікі часоў канца існавання старажытнаірландскай мовы, што з’яўляліся копіямі ранейшых тэкстаў.
Паводле сучасных уяўленняў у лінгвістыцы старажытнаірландская мова стала продкам сучаснай ірландскай, гэльскай шатландскай і мэнскай моў, якія цяпер утвараюць гайдэльскую падгрупу моўKoch 2006, p. 831.. Старажытнаірландская мова генетычна характарызавалася як гайдэльская мова ў складзе астраўной групы кельцкай галіны індаеўрапейскай сям’і моў. Сярод шматлікіх індаеўрапейскіх моў старажытнаірландская мова вылучалася надзвычай складанай сістэмай марфалогіі і, у прыватнасці, аламорфіі, што абумоўлівала шматлікія выключэнні пры змене каранёў або суфіксаў. Адзначалася складаная фаналагічная сістэма, сярод якой — працэс мутацыі пачатковага зычнага ў слове, які меў граматычнае значэнне.
Аднымі з выдатных даследчых прац па старажытнаірландскай мове лічацца даследаванні Рудольфа Турнайзена і Осбарна Бергіна, праведзеныя ў канцы ХІХ — пачатку ХХ стагоддзяў.
Класіфікацыя У часы свайго існавання старажытнаірландская мова была адзінай мовай у гайдэльскай падгрупе, якая ў сваю чаргу была адгалінаваннем кельцкай галіны індаеўрапейскай моўнай сям’і. Пазней старажытнаірландская мова паступова распалася на формы маўлення, што ў будучыні леглі ў аснову сучаснай ірландскай, шатландскай і мэнскай моў.
У сваю чаргу, старажытнаірландская мова паходзіць ад архаічнаірландскай мовы, вядомая па надпісах асабістых імёнаў, складзеных уласнай пісьменнасцю (агамічнае пісьмо), датаваных перыядам IV—VI стагоддзяў н.э. Архаічнаірландская мова радам рыс набліжана да пракельцкай мовы, якая вылучылася па распадзе праіндаеўрапейскай мовы і лічыцца продкам пазнейшых кельцкіх моў.
Пісьмовыя помнікі Са старажытнаірландскага перыяду да цяперашняга часу дайшоў малы аб’ём пісьмовых помнікаў, асноўная частка дадзеных фіксацый прадстаўлена глосамі, пакінутых у лацінскіх рукапісах на рэлігійную тэматыку, складзеных ірландскімі місіянерамі ў Заходняй Еўропе. У сваю чаргу, тагачасныя рукапісы ірландскага паходжання ў значна большай ступені зведалі страту з прычыны больш шырокага і частага выкарыстання гэтых тэкстаўThurneysen 1946, p. 4.. Па-за галіной пісьмовага карыстання мову ўжывалі старажытныя гэльскія плямёны, якія ў канцы I тыс. н.э. прыступілі да каланізацыі Шатландыі і Мэну, што пазней спарадзіла шатландскую і мэнскую мовы.
Адным з найбольш значных тэкстаў раннестаражытнаірландскага перыяду лічыцца т.зв. гамілія з Камбрэ — празаічная пропаведзь, якая ўтрымлівае вялікія фрагменты тэксту на старажытнаірландскай мове побач з лацінай (пач. VIII ст.). У наступным стагоддзі складаецца Codex Ardmachanus (або Кніга з Армы), якая таксама змяшчала тэксты на рэлігійную тэматыку. Сярод найбольш вядомых глос тагачаснага перыяду адзначаюцца пісьмовыя помнікі, адшуканыя ў паўднёвай Германіі (Вюрцбург, Карлсруэ), паўночнай Італіі (Фларэнцыя, Мілан, Турын) і ў Швейцарыі (Санкт-Гален). У наступныя стагоддзі адзначаецца паяўленне большай колькасці звязаных тэкстаў на асобную тэматыку (загаворы, вершы, творы рэлігійнай тэматыкі).
Літаратурная дзейнасць на старажытнаірландскай мове вядомая і па пазнейшых перыядах з прычыны наяўнасці перапісных экзэмпляраў старажытнаірландскіх тэкстаў, складзеных пасля ўмоўнага заканчэння існавання мовы. У прыватнасці, фрагменты старажытнаірландскага перыяду маюць т.зв. Кніга Бурай Каровы і Лэйнстэрская кніга, складзеныя ў раннесярэднеірландскі перыяд.
Лінгвістычная характарыстыка
Фанетыка, фаналогія Ніжэй прыведзенае апісанне гукавага ладу старажытнаірландскай мовы.
Зычныя:
Асаблівасцю набору зычных старажытнаірландскай мовы быў атрыманы ў спадчыну ад архаічнаірландскай падзел зычных фанем на два віды супрацьпастаўлення: «вузкія» — «шырокія» (то бок, палаталізаваныя і велярызаваныя) і фортыс—леніс, якія ўзніклі ў выніку гістарычных змен у старажытнай кельцкай фаналогіі; кожны від аднаго з супрацьпастаўленняў мог спалучацца з іншым, утвараючы такім чынам чатыры магчымыя камбінацыі (напрыклад, «шырокія» леніцызаваныя , супрацьпастаўленыя «шырокім» фортыс ). Пэўным выключэннем з гэтай заканамернасці быў глухі зычны і яго палаталізаваны аналаг , якія разам паходзілі з аднае фанемы — плаўнага .
Для параўнання, супрацьпастаўленне палаталізаваных (мяккіх) і велярызаваных (цвёрдых) часткова прадстаўлена таксама ў беларускай мове.
Ніжэй прыведзены лад зычных фанем старажытнаірландскай мовы паводле іх месца артыкуляцыі, а таксама паказчыка «шырокасці» або «вузкасці». Варта адзначыць граматычнае значэнне гэтага крытэрыя і ў сучасных шатландскай і ірландскай мовах.
ЛабіяльныяЗубныяАльвеалярныяВелярныяГлатальныя Насавыяшырокія вузкія Выбухныяшырокія вузкія Фрыкатывышырокія вузкія Назалізаваныяфрыкатывышырокія вузкія Апраксімантышырокія вузкія Латэральныяшырокія вузкія
Некаторыя аспекты гукавога ладу старажытнаірландскай мовы застаюцца невядомымі. Так, магло мець у некаторай ступені іншую рэалізацыю, вымаўляючыся як або , што ўласціва сучаснай ірландскай мове; мог з’яўляцца практычна тым жа гукам, што і і/або . Акрамя гэтага, невядомай застаецца дакладная артыкуляцыя фанем, вядомых пад пазначэннямі , , , , , , аднак хутчэй за ўсё дадзеныя фанемы мелі больш напружаную і падоўжаную артыкуляцыю ў параўнанні з іх леніцызаванымі адпаведнікамі , , , , , , што характэрна, у прыватнасці, дыялектам сучаснай ірландскай мовы, дзе падобнае супрацьпастаўленне прадстаўленае адносна пярэднеязычных насавых і латэральных зычных; і імаверна маглі адлюстроўваць артыкуляцыю, у выніку якой апошнія рэалізоўваліся як палаталізаваныя і адпаведна. магчыма ўяўляў сабой дрыжачы зычны, у той час як яго леніцызаваны адпаведнік з’яўляўся т.зв. аднаўдарным зычным (ударная, не выбухная артыкуляцыя).
Галосныя:
Адметнасцю гукавога ладу старажытнаірландскай мовы было існаванне супрацьпастаўлення паводле кароткасці—даўжыні не толькі манафтонгаў, але і дыфтонгаў. Кароткія дыфтонгі з’яўляліся аднаморнымі і вымаўляліся прыкладна на такім жа адрэзку часу, што і кароткія манафтонгі, падоўжаныя дыфтонгі мелі двухморную структуру і вымаўляліся прыкладна за такі ж час, што і падоўжаныя галосныя. У часы існавання старажытнаірландскай мовы набор падоўжаных галосных зазнаваў значныя змены, якія нашмат менш закранулі кароткія.
Ніжэй прыведзены лад галосных у старажытнаірландскай мове.
Манафтонгі ДыфтонгіВерхнягапад’ёму Сярэднягапад’ёму 1Ніжнягапад’ёму
Дыфтонг хутчэй за ўсё існаваў у ранні перыяд існавання старажытнаірландскай мове, а пазней быў страчаным.
Ніжэй прыведзены лад падоўжаных галосных у раннія часы існавання старажытнаірландскай мовы, прыблізна да сярэдзіны VIII ст.
Манафтонгі ДыфтонгіВерхнягапад’ёму Сярэднягапад’ёму 1 ² ³Ніжнягапад’ёму ³
Як , так і ў пісьмовым выглядзе пазначаліся як é, аднак мусілі мець рознае вымаўленне праз рознае паходжанне гэтых галосных і іх рознае развіццё ў пазнейшыя часы існавання старажытнаірландскай мовы. Напрыклад, бярэ ўласнае паходжанне з пракельцкага *ē і ē лацінскіх запазычанняў, аднак узнікаў як вынік кампенсацыйнага падаўжэння кароткага *e ў пазіцыі перад страчаным зычным або перад галосным, страчаным у выніку аднагалосся. Увогуле, агульнапрынятай лічыцца больш верхняя артыкуляцыя Kortlandt 2007, p. 8.. У пазнейшых формах старажытнаірландскай мовы абедзве галосныя сталі адрознівацца на пісьме праз пазначэнне як ía (аднак за выключэннем становішча перад палатальнымі), тады як другі галосны працягваў пазначацца выключна як é. Адрозненню спрыяў таксама працэс змены яго якасці пры становішчы гэтай галоснай перад u, што не назіралася адносна ; Падобны працэс адрознення існаваў таксама, верагодна, у дачыненні і , абодва з якіх указваліся адным сімвалам — ó, і паходзілі адпаведна з былых дыфтонгаў (*eu, *au, *ou) або кампенсацыйнага падаўжэння. Тым не менш, у больш познія часы абедзве галосныя на пісьме часцей фігуруюць як úa, а існаванне як асобнай фанемы ва ўвесь перыяд існавання старажытнаірландскай мовы застаецца неўстаноўленым; Дыфтонг існаваў толькі ў ранніх формах старажытнаірландскай мовы, пазней зліўшыся з . У пазнейшых формах мовы галосны пазначаўся на пісьме ў якасці ó (або ú ці u пры знаходжанні перад іншым галосным), пры гэтым дадзены ó пазней не пазначаўся як úa ў адрозненне ад папярэдняга прыкладу.
Познім формам старажытнаірландскай мовы быў уласцівы наступны набор падоўжаных галосных.
Манафтонгі ДыфтонгіВерхнягапад’ёму Сярэднягапад’ёму 1Ніжнягапад’ёму
У позніх формах старажытнаірландскай мовы адбылося зліццё ранейшых і . Артыкуляцыя новаатрыманага гуку невядомая з прычыны захавання адрознення гэтых гукаў на пісьме (aí і oí адпаведна).
Становішча кароткіх галосных у ненаціскным складзе мела больш складаныя тэндэнцыі. Так, усе кароткія галосныя маглі ўзнікаць у канцы слова пасля як «вузкай», так і «шырокай» зычных. Галосныя пасля «вузкіх» зычных часта пазначаліся на пісьме як ae і ai, што, імаверна, магло сведчыць пра іх больш сярэднюю артыкуляцыю. Ніжэй прыведзеныя прыклады падобных спалучэнняў галосных і іх адлюстравання на пісьме.
СловаВымаўленнеПеракладХарактарыстыкаmarba я забіў бы1 асоба, адз.л., умоўны ладléicea я пакінуў бы1 асоба, адз.л., умоўны ладmarbae () ты забіў бы2 асоба, адз.л., умоўны ладléice ты пакінуў бы2 асоба, адз.л., умоўны ладmarbai (?) ты забіў2 асоба, адз.л., абвесны ладléici ты пакінуў2 асоба, адз.л., абвесны ладsúloвокародны склон, адз.л.doirseoдзвярэй родны склонmarbuя забіў1 асоба, адз.л., абвесны ладléiciu я пакінуў1 асоба, адз.л., абвесны лад
На размеркаванне кароткіх галосных у нефінальнай пазіцыі накладалася значная колькасць абмежаванняў. Звычайна лічыцца, што адзінымі кароткімі галоснымі фанемамі, што маглі паўставаць у любым ненаціскным складзе, з’яўляліся толькі і , першая запісваўся як a, ai, e або i ў залежнасці ад якасці навакольных галосных, другая — як u ці o. Галосная мела тэндэнцыю да ўзнікнення ў становішчы перад складамі, у якіх у пракельцкай форме існаваў *ū (напрыклад, dligud «закон» (dat.) < PC *dligedū), або пасля «шырокага» лабіяльнага (напрыклад, lebor «кніга», domun «свет»). Галосная паўставала, адпаведна, у астатніх выпадках. Абедзве галосныя не з’яўляліся рэфлексамі адпаведных галосных пракельцкай мовы.
У ненаціскных складах маглі з’яўляцца таксама падоўжаныя галосныя, аднак яны не з’яўляюцца рэфлексамі пракельцкіх падоўжаных, паколькі ў пракельцкай мове адбывалася скарачэнне апошніх перад сінкопай (выпадзеннем). Паходжанне падоўжаных у старажытнаірландскай мове зводзіцца да наступных працэсаў:
Праз аднагалоссе (звычайна — страта *s між галоснымі); Праз кампенсацыйнае падаўжэнне ў выніку страты зычнага (cenél «род» < *cenethl; du⋅air-chér «я купіў» < *-chechr, прэтэрытная форма crenaid «купляе»Thurneysen 1946, p. 79.); У выніку асіміляцыі ненаціскнога галоснага ў адпаведны падоўжаны; Праз словаскладанне; У выніку падаўжэння кароткіх галосных перад неленіцызаванымі , пры гэтым працэс яшчэ не быў завершаным у старажытнаірландскай (напрыклад, erríndem «найвышэйшы», але rind «вяршыня»Thurneysen 1946, p. 32.).
Прасодыя:
Націск у старажытнаірландскай мове часцей за ўсё падаў на першы склад слова. У дзеясловах націск мог быць дапушчальным на другім складзе ў выпадку, калі першы ўяўляў сабой клітыку (напрыклад, прыстаўка as-). У кельталогіі клітыкі аддзяляюцца цэнтральнай кропкай (⋅, напрыклад as⋅beir «ён кажа»).
Фаналагічныя змены