Санье́ра ( — «сігнальны сцяг») — сцяг, створаны на аснове герба Каралеўства Арагон. Складаецца з чатырох чырвоных гарызантальных палос на залацістым фоне.

Герб Арагона часта называюць арагонскія палосы. Яны паслужылі матывам для сімвалаў чатырох іспанскіх аўтаномных абласцей — Каталоніі, Арагона, Балеарскіх астравоў і Валенсіі, а таксама сотняў гербаў і сцягоў адміністрацыйных адзінак, якія размешчаны ў гэтых абласцях.

На каталанскай мове гэты сцяг часта называюць «senyal reial», гэта значыць «каралеўскі сцяг». На арагонскай ён называецца «o siñal d'Aragón» — «сцяг Арагона».

Паходжанне і гісторыя Саньера — адзін з найстаражытных сцягоў Еўропы, аднак у яго ўжыванні былі перапынкі. Упершыню сімвал чатырох палос з'явіўся на друку арагонскага караля Альфонса II Арагонскага ў 1159 годзе.

Па меркаванні Арагонскай энцыклапедыі, сцвярджэнне, што гэты сімвал з'явіўся раней, падчас кіравання графа Барселоны Рамона Берэнгера IV у 1150 годзе, з'яўляецца сумніўным..

Сцяг Пано да Кункеста, які быў вывешаны маўрамі на адной з вежаў Валенсіі ў 1238 годзе, калі яны здаліся арагонскаму каралю Хаймэ I Заваёўніку, з'яўляецца першым сведчаннем выкарыстання чатырох палос на сцягу, аднак фон гэтага сцяга быў белым, а не жоўтым, як на сучаснай саньеры.

right|thumb|165px|Сцяг Ватыкана да 1808 года.

Легенда XIV стагоддзя казала, што сцяг з'явіўся ў IX стагоддзі, калі Карл II Лысы на залатым шчыце Віфрэда I Валасатага намаляваў чатыры паласы крывёй самога Віфрэда перад яго смерцю (Карл памачыў свае пальцы ў раны Віфрэда, якія той атрымаў падчас аблогі Барселоны Лоба ібн Мухамедам, маўрскім губернатарам Лейды). Паводле легенды гэта адбылося ў 897 годзе. Гэта легенда была вельмі папулярнай у XIX стагоддзі ў перыяд . Сёння прызнаецца, што гэта не больш чым легенда, бо Карл Лысы памёр за 20 гадоў да гэтых падзей у 877 годзе.

Жэнералітат сцвярджае, што сімвал з'явіўся ў XI ці XII стагоддзі на гербе барселонскіх графаў — там палосы былі размешчаны вертыкальна, тады як на сцягу іх размяшчэнне гарызантальнаеНацыянальныя сімвалы , на сайце Жэнералітата Каталоніі..

Паводле іншай версіі Арагонскае каралеўства выкарыстоўвала для сваіх сімвалаў колеры Ватыкана, сімвалізуючы падпарадкаванне Барселонскага графства Папу Рымскаму. Гэты старажытны сцяг дагэтуль можна пабачыць у Рыме на Капіталійскім узгорку каля Рымскага Форума. І нягледзячы на тое, што Ватыкан змяніў свае колеры ў 1808 годзе на жоўты і белы, горад Рым захаваў менавіта жоўты (залаты) і чырвоны.

Геральдычнае апісанне герба — «золата, чатыры палосы колеру кінавары».

Сцягі на аснове Саньеры Сцягі тэрыторый

Гістарычныя сцягі

Палітычныя сцягі

Спасылкі

100 гадоў асталазе Гісторыя сцяга асталаза Галерэя сцягоў асталаза Гісторыя Саньеры Арагонскія палосы, Вялікая арагонская энцыклапедыя анлайн

Катэгорыя:Каталонія Катэгорыя:Дзяржаўныя сімвалы Каталоніі