Фенатыязі́н, дыбензатыязін — гетэрацыклічнае злучэнне, утрымліваючае атамы азоту і серы, С12Н9NS.

Крышталічнае рэчыва жоўтага колеру. Малярная маса 199,3. Тэмпература плаўлення 185,5—189Артыкул на сайце ХиМиК.ру °C. Тэмпература кіпення (з раскладаннем) 371 °C. Добра раствараецца ў гарачым этаноле і воцатнай кіслаце, дрэнна — у ліграіне, дыэтылавым эфіры, бензоле. У халоднай сернай кіслаце раствараецца з вылучэннем SO. Валодае ўласцівасцямі араматычных злучэнняў.

Атрыманне Фенатыязін упершыню атрыманы ў 1883 годзе А. Бернтсэнам. Атрымліваюць ў прамысловасці награваннем дыфенімламіну з серай пры тэмпературы 180—250 °C у прысутнасці I або AlCl.

Выкарыстанне Фенатыязін выкарыстоўваецца ў якасці інсектыцыднага, антыгельмітнага сродкаў, антыаксіданта ў змазачным масле. Вытворныя фенатыязіну — лекавыя сродкі, інгібітары полімерызацыі, фарбавальнікі, антыаксіданты.

Літаратура

Спасылкі Артыкул на сайце ХиМиК.ру

Катэгорыя:Гетэрацыклічныя злучэнні Катэгорыя:Пестыцыды