Капані́ (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Велікалуцкага сельсавета. Размешчаны за 8 км на поўдзень ад Баранавічаў, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Баранавічы-Палескія на лініі Баранавічы — Лунінец.

Увекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».

Гісторыя З 12 кастрычніка 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У ліпені 1944 года акупанты спалілі вёску, знішчылі 14 двароў і загубілі 17 жыхароўДадзеныя з сайта Беларускія вёскі, знішчаныя падчас ВАВ . Пасля вайны адноўлена.

Да 22 сакавіка 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Лаўрынавіцкага сельсаветаРашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978)..

Насельніцтва 15 двароў, 63 жыхары (1940) 79 жыхароў (1959) 65 жыхароў (1970) 12 гаспадарак, 26 жыхароў (2005)

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Велікалуцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі