Но́выя Лу́кі (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Велікалуцкага сельсавета. Размешчана за 14 км на поўдзень ад Баранавічаў, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Русіно на лініі Баранавічы — Лунінец.
Да вёскі далучана суседняя в. Задвор’е.
Гісторыя У XIX — пачатку XIX стагоддзяў у Ястрамбельскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Ястрамбельскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Велікалуцкага сельсавета Навамышскага раёна Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах загінулі 3 аднавяскоўцы.
Насельніцтва 76 двароў, 458 жыхароў (1897) 19 двароў, 124 жыхары (1909) 10 дамоў, 58 жыхароў (1921) 95 жыхароў (1939) 134 жыхары (1959) 47 двароў, 146 жыхароў (1998) 31 гаспадарка, 40 жыхароў (2005)
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Велікалуцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна