thumb|left|Басейн ракі Каларада Каларада () — рака на поўдні ЗША, у штаце Тэхас. Даўжыня 1387 км, плошча басейна 103,3 тыс.км². Пачынаецца на плато Льяна-Эстакада, цячэ ў паўднёва-ўсходнім кірунку, упадае ў Мексіканскі заліў. Веснавое разводдзе, летнія паводкі. Сярэдні гадавы расход вады ў ніжнім цячэнні 81 м³/с. Шмат вадасховішчаў. Выкарыстоўваецца для арашэння. На Каларада — горад Осцін. Прытокі: Конча.
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Тэхаса