Ганна Юр’еўна Тарасюк () — беларуская лёгкаатлетка. Спецыялізуецца ў кіданні кап’я. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа.

Біяграфія Нарадзілася 30 кастрычніка 1997 года ў Мінску.

Скончыла гімназію № 16 г. Мінска.

Вучылася ў Мінскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву (СДЮШАР) № 2 БФСТ «Дынама». Стыпендыят Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. На міжнародным узроўні дэбютавала ў 2013 годзе.

Ганну трэніравала маці Наталля Шыколенка, чэмпіёнка свету 1995 г. і сярэбраная прызёрка XXV Алімпійскіх гульняў у Барселоне (1992 г.) у кіданні дзіды.

Дасягненні Еўрапейскі юнацкі алімпійскі фестываль 2013, Утрэхт, Нідэрланды — серабро. Еўраазіяцкія гульні 2013 — золата. Сусветная гімназіяда па летніх відах спорту 2013, Бразілія — золата.

Чэмпіёнка летніх Алімпійскіх юнацкіх гульняў 2014 года ў кіданні дзіды з вынікам 59.52 м (асабісты рэкорд).

Пераможца Першынства Беларусі 2016 года ў кіданні дзіды з вынікам 54,92 мСписочный состав национальной и сборной команды Республики Беларусь по лёгкой атлетике на 2017 год .

Срэбраная прызёрка Кубка Беларусі 2016 года ў кіданні дзіды з вынікам 53,30 м.

Бронзавая прызёрка чэмпіянату Беларусі 2016 года ў кіданні дзіды з вынікам 52,94 м.

Спасылкі

Катэгорыя:Кідальнікі кап’я Беларусі Катэгорыя:Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа Катэгорыя:Пераможцы Першынства Беларусі па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Срэбраныя прызёры Кубка Беларусі па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Бронзавыя прызёры чэмпіянату Беларусі па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Чэмпіёны юнацкіх Алімпійскіх гульняў