Сі́мна С. 34., таксама Сімнас () — горад у паўднёвай Літве. Уваходзіць у склад Аліцкага раёна Аліцкага павета, месціцца за 23 км ад Аліты. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Дзукія.
Гісторыя У 1520 годзе наваколлі будучага горада належалі Яну Забярэзінскаму, які пабудаваў тут касцёл, вакол якога пачало ўтварацца паселішча. У 1626 годзе паселішча атрымала магдэбургскае права паводле прывілею Жыгімонта Вазы. Сімна ўваходзіла ў склад Троцкага павета Троцкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага С. 310..
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года тэрыторыя апынулася ў складзе Прусіі. З 1807 года ў складзе Герцагства Варшаўскага. З 1815 года ў Царстве Польскім, падпарадкаваным Расійскай імперыі. З 1831 года наўпрост у Расійскай імперыі.
За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. З 1918 года ў складзе Літвы.
У 1999 годзе быў зацверджаны герб горада.
Насельніцтва Дынаміка насельніцтва Сімнаса Год 1897 1970 1979 1989 жыхароў 1 622 1 512 1 625 2 313
Славутасці Касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі