Іаан Капістран (Джавані ды Капістрана, , ; 24 чэрвеня 1386 — 23 кастрычніка 1456)— італьянскі святы, прапаведнік крыжовага паходу супраць ератыкаў і турак.
Біяграфія Нарадзіўся ў Капістрана, у правінцыі Аквіла, быў спачатку юрыстам, затым уступіў у ордэн францысканцаў і неўзабаве набыў вядомасць ганеннем сектантаў у Верхняй Італіі. Разам з Бернардзінам Сіенскім заснаваў галіну францысканскага ордэна.
Папа Мікалай V у 1450 прызначыў яго сваім легатам у Германію, каб пакласці канец гусіцтву і схіліць немцаў да крыжовага паходу супраць туркаў. Хоць ён гаварыў толькі па-латыні, але ўсюды ўзбуджаў найвялікшы запал. У Маравіі ён з поспехам прапаведаваў супраць гусітаў, але з Чэхіі Іржы Падэбрадаў вымусіў яго бегчы.
У Брэслау ён прысудзіў 40 яўрэяў да спалення. Падобнага роду жорсткасці чыніў і ў іншых месцах Сілезіі, а таксама ў Кракаве. З-за таго, што яго старанні схіліць германскіх князёў да крыжовага паходу на туркаў засталіся безпаспяховымі, ён самастойна сабраў войска ў 60 тыс. чалавек, павёў яго ў Венгрыю і шмат у чым спрыяў зняццю аблогі Бялграда туркамі (1456), але неўзабаве памёр ад чумы.
Папа Аляксандр VIII кананізаваў Капістрана ў 1690 г.
Спасылкі
Катэгорыя:Постаці італьянскага каталіцтва Катэгорыя:Рэлігійныя дзеячы Германіі Катэгорыя:Рэлігійныя дзеячы Італіі Катэгорыя:Рэлігійныя дзеячы Чэхіі Катэгорыя:Каталіцкія святыя Катэгорыя:Хрысціянскія святыя XV стагоддзя Катэгорыя:Кананізаваныя ў XVII стагоддзі Катэгорыя:Памерлі ад чумы