Уладзімір Антонавіч Хамчано́ўскі () — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (8 мая 1965 года, пасмяротна).

Біяграфія Нарадзіўся 6 жніўня 1920 года ў вёсцы Пірагі Аршанскага павета Гомельскай губерні (цяпер — Дубровенскі раён Віцебскай вобласці).

Пасля заканчэння сярэдняй школы вучыўся ў настаўніцкім інстытуце ў Оршы, які скончыў у 1939 годзе. Падчас Вялікай Айчыннай вайны са жніўня 1941 года — камандзір падпольнай групы Расонскага патрыятычнага падполля. З красавіка 1942 года — намеснік камандзіра партызанскага атрада імя Шчорса па разведцы. 19 снежня 1942 года з групай партызан каля вёскі Гліснаўка (Полацкі раён) трапіў у засаду, загінуў у баі, прыкрываючы адыход таварышаў.

Пахаваны ў гарадскім пасёлку Расоны ў брацкай магіле.

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна

Памяць Бюст Героя ў Мінску Помнік у вёсцы Пірагі Мемарыяльная дошка ў Расонах Імя Героя ў 1975 годзе прысвоена сярэдняй школе ў Клясціцах Расонскага раёна.

Літаратура

Спасылкі

Постановление Совета Министров Белорусской ССР от 1 августа 1975 г. № 228 «О присвоении имени В. А. Хомченовского Клястицкой средней школе Россонского района»

Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны