Міфічныя каралі Швецыі — шведскія каралі, якія згадваюцца ў такіх сярэдневяковых сачыненнях, як «Круг Зямны» і «Сага пра Інглінгаў». Іх існаванне не пацверджана іншымі гістарычнымі крыніцамі, а звязаныя з імі падзеі носяць міфалагічны характар. Прыкладна з VI стагоддзя лінію міфічных каралёў працягваюць паўлегендарныя каралі, існаванне якіх пацверджана хоць бы з частковай дакладнасцю.

Хоць гістарычных крыніц, якія пацвярджаюць існаванне шведскіх каралёў да VI стагоддзя, няма, можна лічыць дакладным тое, што ў племя свеяў, якое было згадана Тацытам, былі каралі.

Гістарычнасць міфалагічных каралёў Швецыі была асновай адной з апошніх археа-антрапалагічных тэорый Тура Хеердала, пра якую распавядаецца ў кнізе «У пошуках Одзіна. Па слядах нашага мінулага». Большасць навукоўцаў лічаць гэту тэорыю псеўданавуковай.

Каралі Гюльві Одзін Ньёрд Інгві-Фрэйр Ф'ёлнер (паводле «Песні Гроці» — сучаснік Актавіяна Аўгуста, другая палова I ст. да н.э.) Свейгдэр (I ст.) Ванландэ Вісбур Домалдэ (II ст.) Домар Дзюгвэ Даг Мудры (III ст.) Агнэ (IV ст.) Алрык і Эрык Юнгві і Альв Хуглейк (IV ст.) Хакі (IV ст.) Юрунд (IV ст.) Аун Стары (IV— V стст.) Хальвдан

Гл. таксама Дынастыя Інглінгаў

Спасылкі Каралі Швецыі

Катэгорыя:Каралі шведскія