Саламярэцкія — княжацкі род, галіна Расціславічаў Смаленскіх з Рурыкавічаў. Пазней карысталіся гербам «Равіч».

Прозвішча паходзіць ад маёнтка Саламярэч у Менскім павеце (цяпер — в. Саламярэчча Мінскага раёна).

Гісторыя Пачынальнікам роду лічыцца князь Іван Дзмітрыевіч Шах, праўнук смаленскага князя Святаслава Іванавіча, які загінуў у бітве на Віхры ў 1386 годзе. Іван Дзмітрыевіч меў сыноў Андрэя Шаха і Васіля Шаховіча, князя Саламярэцкага. Ад князя Васіля і паходзіць уласна род Саламярэцкіх.

Прадстаўнікі роду ў асноўным займалі ўрады на ўсходзе ВКЛ (Мсціслаў, Магілёў, Крычаў). Пазней адна галіна роду перасялілася ў Пінскі павет. Былі праваслаўнымі, але ў XVII ст. перайшлі ў каталіцтва.

Род згас у 1641 годзе са смерцю князя Яна Уладзіслава Саламярэцкага.

Радавод

Васіль Іванавіч (?—1540), дзяржаўца магілёўскі з 1520; ∞ Ганна (?—1560), дачка Івана Уладыкі Андрэй Васілевіч (?—1541); ∞ Таміла (? — 1555), дачка князя Міхаіла Мсціслаўскага Іван Васілевіч (?—1582), першы кашталян мсціслаўскі з 1566; ∞ 1) Багдана (? — да 1550), дачка Паўла Сапегі, 2) Ганна (? — пасля 1593), дачка Яна Глябовіча (2) Багдан Іванавіч (?—1602), староста крычаўскі з 1580; ∞ Ева, дачка Баркулаба Корсака Багдан Багданавіч (1589—1630), староста крычаўскі з 1620 Фёдар Васілевіч (? — каля 1540), староста медніцкі Багдан Васілевіч (?—1565), староста рагачоўскі з 1560; ∞ Фядора (? — каля 1576), дачка князя Юрыя Гальшанскага-Дубровіцкага Іван Багданавіч (?—1602), перасяліўся ў Пінскі павет; ∞ 1) Беата з Дольскіх, 2) Малгажата, дачка Мікалая Лысакоўскага Мікалай Леў (?—1626), кашталян смаленскі з 1623; ∞ Рэгіна, дачка Габрыэля Госцкага Ян Уладзіслаў (?—1641), маршалак пінскі з 1629; ∞ 1) невядомая, 2) Ганна Валовіч (?—1669), д. Пятра Валовіча Юрый Васілевіч (?—1559), староста ашмянскі ў 1549—1550; ∞ Ганна, дачка князя Сямёна Адзінцэвіча

Крыніцы

Літаратура Krzysztof Pietkiewicz Pierwsi kniaziowie Sołomereccy // Inter Regnum et Ducatum, red.: Guzowski Piotr, Liedke Marzena, Borody Krzysztof, Instytut Badań nad Dziedzictwem Kulturowym Europy (2018), s. 427—440.

Сліж Н. Сямейныя адносіны і шлюбныя стратэгіі Саламярэцкіх у 16 — першай палове 17 ст. // Гістарычны альманах. — 2005. — Т. 11. — С. 86-121.