Азярэ́ц (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Вольнаўскага сельсавета. Размешчаны за 28 км на паўднёвы ўсход ад Баранавічаў, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы — Мінск.

Гісторыя У 1897 годзе фальварак у Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, у пачатку XX стагоддзя хутар у Чэрніхаўскай воласці.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Баранавіцкім павеце Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 7 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 6 аднавяскоўцаў.

Насельніцтва 1 двор, 9 жыхароў (1897) 238 жыхароў (1959) 135 жыхароў (1970) 18 гаспадарак, 24 жыхары (2005)

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Вольнаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна