Лямус брыгіцкага кляштара — двухпавярховы драўляны будынак другой паловы XVIII ст. у Гродне. Помнік драўлянага, а таксама гаспадарчага і жыллёвага дойлідства.

Лямус брыгіцкага кляштара з'яўляецца самай старой драўлянай пабудовай на тэрыторыі БеларусіМонастырю бригиток в Гродне 377 лет.

Гісторыя Доўгі час лічылася, што лямус пабудаваны ў стылі ранняга барока ў 1630-я гадыПаводле меркавання польскіх даследчыкаў, лямус, як і большая частка горада, быў знішчаны пажарам у 1753 годзе. Аднак гісторык Мечыслаў Супрон сцвярджае, што гэта памылка, якая замацавалася ў гістарыяграфіі ў міжваенны час: імаверна, даследчыкі атаесамлялі час пабудовы лямуса з часам заснавання брыгіцкага манастыра. Верагодна, будынак паўстаў паміж 1753 і 1780 годам. На планах Гродна ўпершыню будынак у гэтым месцы з'яўляецца ў 1780 годзе, а на ранейшым плане 1753 яго няма. Паводле інфармацыйнай таблічкі, якую змясціла на будынку Гродзенская дыяцэзія, лямус быў пабудаваны ў 1769 годзе, а архітэктарам выступіў Іаган Георг Мёзер, вядомы супрацоўніцтвам з Антоніем Тызенгаўзам.

Паводле меркавання даследчыка В. І. Кудрашова, двухпавярховы лямус будаваўся спачатку як жылы дом для манашак, але гісторык архітэктуры У. А. Чантурыя лічыць, што ў якасці жылога выкарыстоўваўся толькі другі паверх, першы выкарыстоўвалі як сховішча. Пасля таго, як быў пабудаваны мураваны корпус кляштара, другі паверх лямуса заняла абслуга.

thumb|left|Драўляны лямус

Да пачатку XX ст. лямус выкарыстоўвалі манашкі брыгіткі, пасля чаго ў таямніцы ад царскіх уладаў касцёльныя ерархі перадалі кляштар ордэну назарэтанак. Кляштар належаў ордэну да 1950 года. У 1965 годзе ў нацыяналізаваны комплекс кляштара, які пасля Другой сусветнай вайны пэўны час займала абласная бальніца, пераехаў Гродзенскі абласны псіханеўралагічны дыспансер. У лямусе пачала размяшчацца адміністрацыйна-гаспадарчая служба псіхіятрычнага шпіталя.

У 2002 годзе псіхіятрычны шпіталь пераехаў у новы будынак. У 2003 годзе кляштар, а разам з ім і лямус, вярнуліся ва ўласнасць Каталіцкага касцёла. У 2016—2020 гг. прайшла рэстаўрацыя лямуса з удзелам спецыялістаў з Польшчы і дзякуючы фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы. Былі адрамантаваныя падмуркі, замененыя аварыйныя, прагніўшыя і спарахнелыя дэталі, заменены дах. З 2019 года лямус адкрыты для наведвання турыстамі. Планавалася, што ў лямусе размесціца музей Гродзенскай дыяцэзіі, але паводле звестак на кастрычнік 2023 года, ідзе падрыхтоўка да адкрыцця экспазіцыі, прысвечанай старадаўняму побыту. Экспанаты для яе збіралі ў час экспедыцый па вёсках.Адначасова ідзе рэстаўрацыя мураванай часткі кляшторнага комплекса пад турыстычна-пілігрымкавы цэнтр і іншыя патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.

Архітэктура thumb|Фасад лямуса|злева

Лямус размешчаны ў двары касцёла і кляштара брыгітак і ўяўляе двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак з высокім вальмавым гонтавым дахам (магчыма, першапачаткова дах быў чарапічны). Пабудаваны на бутавым падмурку з масіўнага бруса без адзінага цвіка, з масіўных драўляных брусоў на бутавым падмурку. Усе канструктыўныя элементы звязаны ўсечкамі і драўлянымі клінамі. thumb|злева|Вальмавы дах лямусаГалоўны паўночны фасад аформлены двух'яруснай арачнай галерэяй (падсенцамі) з балюстрадай на другім паверсе. Ніжняя плоскасць падкосаў і балак над імі ўтвараюць суцэльныя паўкруглыя праёмы, якія імітуюць аркаду. Усе канструкцыйныя элементы звязаны ўрубкамі і драўлянымі клінамі. Лямус выкарыстоўваўся пад жыллё і гаспадарчыя патрэбы: першы паверх служыў складскім памяшканнем, другі быў жылым. Пазней планіроўка была зменена.

Паводле польскіх даследчыкаў Ежы Шалыгіна і Мацея Вархола, пачаткова лямус быў выключна гаспадарчым будынкам. Яго адаптавалі для жылых патрэбаў толькі пасля вялікага пажару Гродна 1885 года. Тады памяшканні ўнутры набылі сённяшнюю планіроўку, у сценах былі выразаныя дадатковыя вокны, на другім паверсе пасяліўся святар, а на першым — кляшторная служба. Лямус вярнуўся да перадусім гаспадарчага выкарыстання ў міжваенны час.

Гл. таксама Лямус на Гарадніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Драўляная архітэктура Беларусі Катэгорыя:Гаспадарчыя пабудовы Беларусі Катэгорыя:Жылыя будынкі Беларусі Катэгорыя:Славутасці Гродна Катэгорыя:Збудаванні Гродна ў стылі барока Катэгорыя:З’явіліся ў 1630-я гады