Зале́ссе (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Вольнаўскага сельсавета. Размешчана за 22 км на паўднёвы ўсход ад Баранавічаў, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы — Мінск.

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядома з XVI стагоддзя, у 1571 годзе вёска ўваходзіла ў маёнтак Вольна, які належаў Валовічам.

У 1897 годзе ў Чэрніхаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Чэрніхаўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 7 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 34 жыхары.

Насельніцтва 51 двор, 315 жыхароў (1897) 64 двары, 239 жыхароў (1909) 86 дамоў, 473 жыхары (1921) 571 жыхар (1939) 480 жыхароў (1959) 126 двароў, 166 жыхароў (1998) 75 гаспадарак, 134 жыхары (2005)

Вядомыя асобы Мікалай Лявонцьевіч Вяленка (1898—1975) — Герой Сацыялістычнай Працы. Іван Дзмітрыевіч Ліцкевіч (1946—1995) — савецкі і расійскі прадпрымальнік. Таццяна Ціханаўна Ліцкевіч (1931—2010) — Герой Сацыялістычнай Працы. Дзмітрый Дзмітрыевіч Руцкі (1942—2017) — дзяржаўны дзеяч.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Вольнаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна