«Акно О́вертана» — палітычная тэорыя, якая апісвае межы ідэй, якія могуць быць прыняты грамадствам, як «акно». Паводле тэорыі, палітычная жыццяздольнасць якой-небудзь ідэі залежыць у большасці ад таго, ці трапляе яна ў «акно», чым ад пераваг пэўнага палітыка. У кожны пэўны момант «акно» ўключае ў сябе вобласць палітычных ідэй, якія можна лічыць прымальнымі ў бягучым стане грамадскай думкі, погляды, якіх палітык можа прытрымлівацца без боязі быць абвінавачаным ў залішнім радыкалізме або экстрэмізме. Зрух «акна», пры якім робяцца магчымымі тыя ці іншыя палітычныя дзеянні, адбываецца не тады, калі ідэі мяняюцца сярод палітыкаў, а тады, калі яны мяняюцца ў грамадстве, якое галасуе за гэтых палітыкаў.

Тэорыя названая ў гонар аўтара — Джозэфа Овертана (1960—2003)NNDB «intelligence aggregator» Web site, «Joseph P. Overton», былога віцэ-прэзідэнта .

У культуры Падобная ідэя выказана ў рамане «Фінеас Фін» (1869) Энтані Тролапа.

У рамане «Дзень Бумеранг» (2007, Boomsday) Крыстафера Баклі «Акно Овертана» прыменена да сістэмы сацыяльнай абароны ў Злучаных Штатах.

У 2010 годзе быў апублікаваны палітычны трылер Глена Бэка «Акно Овертана».

Гл. таксама Інфармацыйная вайна Маніпуляцыя масавай свядомасцю Спіраль маўчання Фрэйм, сацыяльныя навукі

Катэгорыя:Сацыяльная эвалюцыя Катэгорыя:Сацыяльная псіхалогія Катэгорыя:Паліталогія