Наго́рнае (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Вольнаўскага сельсавета. Размешчана за 24 км на паўднёвы ўсход ад Баранавічаў, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы — Мінск.
Гісторыя У 1897 годзе ў Чэрніхаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
У 1905 годзе тут адбылося хваляванне сялян, якія зрабілі самавольную высечку памешчыцкага лесу. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Чэрніхаўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 5 вяскоўцаў.
Да 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Савіцкага сельсаветаРашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978)..
Насельніцтва 28 двароў, 184 жыхары (1897) 283 жыхары (1939) 139 жыхароў (1970) 75 двароў, 102 жыхары (1998) 49 гаспадарак, 41 жыхар (2005)
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Вольнаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна