Фі́нмарксвідаСловарь географических названий зарубежных стран. — 3-е изд., перераб. и доп. — М.: Недра, 1986. — С. 392. — 459 с. — 70 000 экз. — УДК 528.935:003.035(038) (; ), таксама Фінмаркен, Фінмаркскае плато — пласкагор'е на поўначы Нарвегіі ў фюльке Фінмарк.
Апісанне Размешчана на вышыні 300—500 метраў над узроўнем мора. Тэмпература паветра ў гэтым раёне можа апускацца да −40 °C. Рэкордна нізкае значэнне склала −51,4 °C.
Пласкагор'е складаецца з нізкіх узгоркаў, пакрытых бярэзнікамі, тарфянымі балотамі і вадаёмамі. Скальныя грунты складзены галоўным чынам горнымі пародамі дакембрыйскай эпохі. У гэтым раўнінным краю ёсць дробныя азёры і рэкі з нізкім значэннем ухілу. Рэкі распадаюцца на мноства пратокаўJon Arne Eie, Per Einar Faugli og Jens Aabel: Elver og vann. Vern av norske vassdrag. Grøndahl Dreyer 1996. ISBN 82-504-2241-4. Найбольш буйное возера на пласкагор'і — Йіеш'яўрэ (68 км²).
Спасылкі
Катэгорыя:Геаграфія Нарвегіі Катэгорыя:Фінмарк