«Добра быць ціхоняй» () — амерыканская кінастужка, экранізацыя аднайменнага эпісталярнага рамана Стывена Чбоскі, які выступіў таксама ў якасці рэжысёра стужкі. Прэм’ера адбылася на кінафестывалі ў Таронта 8 верасня 2012 года. Карціна атрымала прэмію «Незалежны дух» за найлепшы дэбютны фільм і патрапіла ў дзясятку найлепшых фільмаў года па версіі Нацыянальнага савета кінакрытыкаў ЗША.
Сюжэт Падзеі ў фільме разгортваюцца з 25 жніўня 1991 па 22 чэрвеня 1992 года. Эпілог — 23 жніўня 1992 г.
Галоўны герой — Чарлі, сарамлівы і эмацыйны падлетак. Пасля смерці двух блізкіх для яго людзей, цёткі Хелен і лепшага сябра Майкла, ён знаходзіцца ў дэпрэсіўным стане. Аднойчы зайшоўшы ў клас, Чарлі чуе гутарку аднакласніц пра аднаго хлопца, які ўмее слухаць і разумець. Да таго ж ён не пераспаў ні з адной з іх на вечарынцы, хоць у яго была такая магчымасць. Даведаўшыся адрас гэтага хлопца, Чарлі пачаў пісаць яму лісты, выкладаючы свае перажыванні і думкі, не ўказваючы свайго адрасу, а імёны змяняў на іншыя і падобныя.
Чарлі распавядае пра дзіўнае самагубства свайго лепшага сябра Майкла, новым сябру ў асобе настаўніка англійскай мовы, сястры і яе хлопцу, сям'і. Пазней Чарлі распавядае пра Патрыка, які наведвае разам з ім урокі працы. Патрыка ўсе называлі «Ніяк».
Праз некаторы час Чарлі знаёміцца з Сэм на школьным футболе, пазней ён даведваецца, што яна — зводная сястра Патрыка. Чарлі распавядае Сэм пра свае пачуцці, але ў Сэм ёсць хлопец Крэйг, і яна раіць забыць пра яе. Тады Патрык расказвае Чарлі пра адносіны паміж хлопцамі і дзяўчынамі. Патрык і Сэм знаёмяць Чарлі з Бобам і ўсёй тусоўкай. Чарлі супраць сваёй волі спрабуе наркотыкі.
Жыццё галоўнага героя моцна змяняецца пасля гэтых знаёмстваў. У Чарлі з’яўляецца першы сексуальны вопыт з Мэры-Элізабэт, але, на жаль, ён не можа забыць Сэм. Патрык распавядае, што ён гей і ён сустракаецца з Брэдам. Пазней іх адносіны спыняюцца, паколькі бацька Брэда заспеў іх разам.
Аднойчы сябры Брэда падстаўляюць «падножку» Патрыку, і той падае навідавоку ўсёй сталовай. Завязваецца бойка, сведкай якой з’яўляецца Чарлі. Ён адключыўся, а калі апамятаўся, то ўбачыў, што ён выратаваў Патрыка. Сяброўства Чарлі і кампаніі Сэм і Патрыка аднаўляецца. Сэм і Патрык заканчваюць школу і пераяжджаюць вучыцца ў іншы горад. У апошні вечар Сэм і Чарлі цалуюцца, тым самым прызнаўшыся адзін аднаму ў пачуццях. На фоне перажыванняў з-за ад'езду сяброў Чарлі зноў успамінае цётку Хелен і вінаваціць сябе ў яе смерці. Псіхіка Чарлі не вытрымлівае, і ў юнака здараецца нервовы зрыў. У бальніцы Чарлі згаджаецца на заняткі з псіхолагам і ўсё больш успамінае сваё дзяцінства.
У канцы фільма Чарлі, Сэм і Патрык праязджаюць пад тым самым тунэлем, які стаў для іх часткай сябе і часткай вечнасці.
Акцёрскі састаў У ролях Персанаж Логан Лерман Чарлі - сын місіс Кельмекіс і містара Кельмекіса, брат Крыса і Кэндзіс, пляменнік цёткі Хелен, які быў лепшы сябар Майкла. Цяпер закаханы ў Сэм і сустракаецца з ёй. Эма Уотсан Сэм - зводная сястра Патрыка (па маці), былая дзяўчына Крэйга. Сустракаецца з Чарлі. Эзра Мілер Патрык - зводны брат Сэм (па маці). Патрык - гей, былы хлопец Брэда. Мэй Уітман Мэры-Элізабэт - будыстка і панк, першая дзяўчына Чарлі, неўзаемна закаханая ў яго, лепшая сяброўка Эліс. Эрын Вільхельмі Эліс - лепшая сяброўка Мэры-Элізабэт. Эліс з багатай сям'і. Гэта дзяўчына любіць вампіраў і жадае здымацца ў кіно. Джулія Гарнер С'юзан - старая сяброўка Чарлі, але ў апошні час яны не маюць зносін. Джоні Сіманс Брэд - гей, былы хлопец Патрыка. Крэйг - былы хлопец Сэм. Пол Рад містар Андэрсан - настаўнік англійскай літаратуры. Том Савіні містар Калахан - настаўнік працы. Кейт Уолш місіс Кельмекіс - жонка містара Кельмекіса, маці Крыса, Чарлі і Кэндзіс. Дылан Мак-Дермат містар Кельмекіс - муж місіс Кельмекіс, бацька Крыса, Чарлі і Кэндзіс. Мелані Лінскі Хелен - цётка Крыса, Чарлі і Кэндзіс. Зейн Хольц Крыс - сын містара і місіс Кельмекіс, старэйшы брат Чарлі і Кэндзіс, пляменнік цёткі Хелен, студэнт універсітэта. Ніна Добраў Кэндзіс — дачка Кельмекісаў, сястра Чарлі і Крыса, пляменніца цёткі Хелен, дзяўчына Дэрэка.
Арыгінальны саўндтрэк (OST)
Арыгінальная музыка (Score)
Здымкі Здымкі праходзілі ў Пітсбургу з 9 мая па 29 чэрвеня 2011 года.Movie Filming In Pittsburgh Wants To Make Your Car A Star Трэйлер фільма быў прадстаўлены на MTV Movie Awards, 3 чэрвеня 2012 у Лос-Анджэлесе.
Спасылкі
«Добра быць ціхоняй» на сайце Твітэр
Катэгорыя:Фільмы-меладрамы ЗША Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Экранізацыі літаратурных твораў Катэгорыя:Фільмы Summit Entertainment Катэгорыя:Фільмы на тэматыку мужчынскай гомасексуальнасці