thumb|320px|Гандаль спецыямі ў XV стагоддзі (зялёная лінія) і маршруты плаванняў: Васка да Гама (чорная), Пера да Кавільяна (аранжавая) і Альфонса да Паіва (сіняя) Дарога спецый — сухапутная частка аднаго з найстаражытных гандлёвых маршрутаў на зямлі, які злучаў Індыю, Астравы Спецый і Усходнюю Афрыку з краінамі Міжземнамор'я. Пачынаўся ад портаў Аравійскага і Чырвонага мораў, дзе тавары перагружаліся на караваны, якія ішлі праз ПетруSpice Route да ўзбярэжжа Міжземнага мора. Для палягчэння гандлю, царыцай Хатшэпсут, фараонамі Сенусертам III і Нехо I, а таксама царом Дарыем I прадпрымаліся спробы пракапаць Суэцкі канал.

У часы цара Саламона сухапутная частка дарогі спецый выходзіла да ўзбярэжжа Эйлацкага заліва ў раёне горада Эцыён-Гевер. Па гэтым шляху дастаўлялі не толькі спецыі з Астравоў Спецый (карыца, імбір, перац) з Індыі, але і каштоўныя пароды дрэва і слановую косць з Усходняй Афрыкі, шоўк з Кітая, золата, срэбра, каштоўныя камяні.

У залежнасці ад ваенна-палітычнага становішча, асобныя ўчасткі дарогі спецый, як і любога іншага гандлёвага маршруту, маглі ссоўвацца ў бок больш бяспечных раёнаў. Так напрыклад, у часы цара Ірада асноўным портам для гандлю спецыямі на гэтым маршруце на беразе Міжземнага мора была Кейсарыя, а падчас крыжовых паходаў, караваны з Петры, абыходзячы раён канфлікту, ішлі на поўдзень, выходзячы да Міжземнага мора ў раёне Эль-Арыша, але ніколі гэты гандаль не перарываўся. Мусульманскае панаванне над маршрутам гандлю спецыямі вымусіла еўрапейцаў шукаць абыходныя шляхі, што, у канчатковым выніку, прывяло да эпохі вялікіх геаграфічных адкрыццяў.

Гл. таксама Дарога пахаў Via Maris Via Regia

Спасылкі

Trade between the Romans and the Empires of Asia. Department of Ancient Near Eastern Art, The Metropolitan Museum of Art

Катэгорыя:Гандлёвыя шляхі