Вількавішкаўская дыяцэзія () — адна з сямі дыяцэзій рымска-каталіцкай царквы ў Літве з кафедрай у горадзе Вількавішкі (Мар’ямпольскі павет). Уваходзіць у склад Ковенскай мітраполіі. З’яўляецца суфраганнай дыяцэзіяй Каўнаскай архідыяцэзіі. Лацінская назва дыяцэзіі — «Dioecesis Vilkaviskensis». Кафедральным саборам Вількавішкаўскай дыяцэзіі з’яўляецца сабор Найсвяцейшай Дзевы Марыі.
Гісторыя 4 красавіка 1926 года Рымскі Папа Пій XI выпусціў булу «Lituanorum gente», якой заснаваў Вількавішкаўскую дыяцэзію, вылучыўшы яе з Ломжынскай дыяцэзіі і Ковенскай архідыяцэзіі.
У наш час біскупскую кафедру Вількавішкаў займае Рымантас Нарвіла.
Дэканаты Вількавішкаўская дыяцэзія падзелена на 7 дэканатаў: Алітускі дэканат (); Аляксотаскі дэканат (); Вілкавішкіскі дэканат (); Лаздзійскі дэканат (); Марыямпальскі дэканат (); Прыенайскі дэканат (); Шакейскі дэканат ().
Літаратура Misius K., Šinkūnas R. Lietuvos katalikų bažnyčios: Žinynas. — V.: Pradai, 1993. Butautas — Kudirka R. Sūduvos dvasininkai: Žinynas, I—II d. 700 kunigų biografijos. — V. 2010. Булла Lituanorum gente, AAS 18 (1926), стр. 121
Спасылкі Афіцыйны сайт Вількавішкаўскай дыяцэзіі Інфармацыя пра Вількавішкаўскую дыяцэзію на сайце catholic-hierarchy.org Інфармацыя пра Вількавішкаўскую дыяцэзію на сайце gcatholic.org Elenchus universi cleri dioecesis Ausustoviensis anno domini 1852
Катэгорыя:1926 год у Літве