Рабко́вічы (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Вольнаўскага сельсавета. Размешчаны за 30 км на паўднёвы ўсход ад Баранавічаў, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы — Мінск.

Да вёскі далучаны суседні хутар Уланаўшчына.

Гісторыя У 1897 годзе ў Чэрніхаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічалі праваслаўная капліца, карчма.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Паланэчкаўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 7 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 19 вяскоўцаў.

Насельніцтва 49 двароў, 311 жыхароў (1897) 58 двароў, 232 жыхары (1909) 69 дамоў, 391 жыхар (1921) 340 жыхароў (1959) 320 жыхароў (1970) 96 двароў, 120 жыхароў (1998) 60 гаспадарак, 87 жыхароў (2005)

Вядомыя асобы Анастасія Андрэеўна Жук (1931—2018) — беларуская паэтэса, педагог. Мікалай Іванавіч Тупальскі (нар. 1928) — беларускі педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі навучання замежным мовам, прафесар (1990).

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Вольнаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна