thumb|right|Артэмізія Джэнтылескі. Партрэт кандацьера, 1622
Кандацьеры (ад — дагавор аб найме на ваенную службу) — у Італіі XIV—XVI стагоддзяў кіраўнікі ваенных атрадаў (кампаній), якія знаходзіліся на службе ў гарадоў-камун ды кіраўнікоў і складаліся галоўным чынам з замежнікаў. Кожны атрад групаваўся вакол кандацьера, які склікаў і распускаў атрад паводле свайго меркавання, заключаў дагаворы (кандоты) на вядзенне ваенных аперацый, атрымліваў грошы ( — «плата», гл. салдат) і расплачваўся з наймітамі. Здаралася, што кандацьеры захоплівалі ўладу ў гарадах, засноўваючы сіньярыі. У радах кандацьераў было нямала авантурыстаў.
Гісторыі вядомыя выпадкі, калі кандацьеры пасля атрымання платы за сваю працу пераходзілі з аднаго ваюючага лагера ў іншы і шантажавалі сваіх наймальнікаў.
Гл. таксама Найміт Ландскнехт Швейцарская гвардыя Фларэнційская рэспубліка Сіенская рэспубліка
Літаратура Разыграев А. В. Итальянские кондотьеры XIV—XV веков. «Сержант», № 4, 1997.
Спасылкі
Kондотьеры на сайте Militerra.com Статья в «Мегаэнциклопедии Кирилла и Мефодия» Свечин А. А. Эволюция военного искусства. Том I. Глава 7. Наёмные армии. Публикация на сайте «Военная литература»
Катэгорыя:Культура Сярэдневякоўя
Катэгорыя:Гісторыя Фларэнцыі Катэгорыя:Ваенная гісторыя Італіі Катэгорыя:Ваенныя фарміраванні і падраздзяленні Сярэдневякоўя