Сімо́н Э́дэр (; 23 лютага 1983, Зальфельдэн, Зальцбург) — аўстрыйскі біятланіст, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2010 і бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2014 у эстафеце, сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 2009 года ў эстафеце. Пачаў займацца біятлонам у 1995 годзе, член нацыянальнай каманды з 1998 года. Пераможца чэмпіянату свету 2002 года сярод юніёраў у індывідуальнай гонцы, бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2004 года сярод юніёраў у эстафеце. Лепшы вынік на этапах Кубка свету — 1-е месца (масстарт, сезон 2008/2009, этап Ханты-Мансійск; гонка пераследвання, сезон 2013/2014, этап Халменколен). Ляўшун. Сын знакамітага аўстрыйскага біятланіста — Альфрэда Эдэра, цяперашняга галоўнага трэнера жаночай зборнай Беларусі па біятлоне.
Кубак свету 2006—2007 — 68-е месца (20 ачкоў) 2007—2008 — 18-е месца (348 ачкоў) 2008—2009 — 12-е месца (581 ачко) 2009—2010 — 8-е месца (653 ачка) 2010—2011 — 11-е месца (582 ачка) 2011—2012 — 34-е месца (253 ачка) 2012—2013 — 11-е месца (607 ачкоў) 2013—2014 — 5-е месца (578 ачкоў) 2014—2015 — 15-е месца (521 ачко)
Спасылкі Профіль IBU
Катэгорыя:Біятланісты Аўстрыі Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года