Каралеўства остготаў (гот. Ostrogutans þiudangardi) — нетрывалае познеантычнае раннефеадальнае дзяржаўнае ўтварэнне, створанае падчас захопаў рымскай тэрыторыі адным з германскіх плямёнаў — остготамі. Сталіцай дзяржавы (як і ў эпоху позняй Заходняй Рымскай імперыі) заставалася Равена. Каралеўства остготаў праіснавала з 489 па 553 гады, калі ўся тэрыторыя каралеўства вярнулася ў склад Усходняй Рымскай імперыі. У склад каралеўства ўваходзілі Італія, Сіцылія, Перадальпійскія вобласці, Далмацыя і Праванс (з 510 года).

Прад гісторыя Остготы — гэта ўсходняя галіна племя готаў. Яны аселі і ўсталявалі сваю ўладу ў правінцыі Дакія, але ў канцы IV стагоддзі патрапілі пад панаванне гунаў, пры гэтым захаваўшы сваю палітычную арганізацыю. Пасля смерці Атылы пачаўся распад дзяржавы гунаў, остготы здабылі незалежнасць. Пры імператары Маркіяне велізарная колькасць остготаў пасялілася ў правінцыі Панонія на правах федэратаў. Але з-за таго, што імператар Усходняй Рымскай імперыі Леў I Макела не плаціў жалаванне остготам, апошнія напалі і разарылі правінцыю Ілірыю і заключылі саюзы з Гензерыхам для нападу на Візантыю. У 461 годзе паміж остготамі і Ўсходняй Рымскай імперыяй быў заключаны мір, у выніку якога Тэадорых Амал, сын Тэадэміра Амала, быў пасланы закладнікам у Канстанцінопаль, дзе атрымаў рымскую адукацыю. Пасля гэтага на працягу некалькіх гадоў мноства готаў служылі Рымскай імперыі і мелі моцны ваенны і палітычны ўплыў.

Да сярэдзіны V стагоддзя Заходняя Рымская імперыя і яе каштоўнасці перажывалі моцны заняпад. У 476 годзе адбылося замяшчэнне ўлады апошняга раманскага імператара Ромула, замененага Адаакрам.

Каралеўства Адаакра У 476 годзе Адаакр, германскі magister militum, зрынуў рымскага імператара Ромула Аўгуста і абвясціў сябе Rex Italiae (Цар Італіі). У 477 годзе Флавій Зянон прызнаў Адаакра патрыцыем і рымскім намеснікам. Адаакр захаваў рымскую адміністрацыйную сістэму, актыўна супрацоўнічаў з рымскім Сенатам. У 477 годзе яму ўдалося выгнаць вандалаў з Сіцыліі, а ў 480 годзе, пасля смерці Юлія Непата, заваяваць Далмацыю.

Заваяванне Італіі готамі

У 488 годзе імператар Зянон абвінаваціў Адаакра ў падтрымцы мяцежніка Іла і заключыў пагадненне з Тэадорыхам. Паводле дагавора, Тэадорых, у выпадку перамогі над Адаакрам, станавіўся кіраўніком Італіі ў якасці прадстаўніка імператара.

Увосень 488 года Тэадорых са сваімі людзьмі (іх колькасць ацэньваецца прыблізна ў 100 тысяч чалавек) выступіў з Мёзіі, прайшоў праз Далмацыю і ў канцы жніўня 489 года перайшоў Альпы і ўступіў у Італію. Першае сутыкненне з арміяй Адаакра адбылося ля ракі Ізонца 28 жніўня. Адаакр быў разбіты і адступіў да Вероны, дзе праз месяц адбылася новая бітва, якая скончылася перамогай Тэадорыха. Адаакр бег у сваю сталіцу Равену, а большая частка яго арміі здалася готам.

У 490 годзе Адаакр пачаў новую кампанію супраць Тэадорыха. Яму ўдалося ўзяць Мілан і Крэмону і аблажыць галоўныя сілы готаў у Павіі. Аднак пасля гэтага ў канфлікт умяшаліся вестготы. Адаакру прыйшлося зняць аблогу Павіі, а 11 жніўня 490 года ён пацярпеў разгромнае паражэнне на рацэ Ада. Адаакр ізноў бег у Равену, пасля чаго рымскі сенат і большасць гарадоў Італіі абвясцілі пра падтрымку Тэадорыха.

Готы пачалі аблогу Равены, але, не маючы флоту, яны не маглі блакіраваць яе з мора, таму аблога моцна ўмацаванага горада зацягнулася. Толькі ў 492 годзе готы пабудавалі флот і змаглі захапіць гавань Равены, цалкам блакіраваўшы горад. Праз шэсць месяцаў пачаліся перамовы з Адаакрам. Пагадненне было дасягнута 25 лютага 493 года. Тэадорых і Адаакр пагадзіліся падзяліць Італію паміж імі. Аднак на балі, якім адзначалася гэта падзея, Тэадорых забіў Адаакра (15 сакавіка), за гэтым рушыла ўслед знішчэнне салдатаў і прыхільнікаў Адаакра. З гэтага моманту Тэадорых стаў кіраўніком Італіі.

Кіраванне Тэадорыха

Падобна Адаакру, Тэадорых, відаць, лічыўся патрыцыем і намеснікам імператара ў Італіі, што было прызнана новым імператарам Анастасіем у 497 годзе. Аднак фактычна ён быў незалежным кіраўніком.

Пасля заваявання Італіі, адміністрацыйная сістэма, якая існавала ў каралеўстве Адаакра, захавалася, пры гэтым дзяржаўныя пасады займалі практычна выключна рымляне. Рымскі Сенат працягваў функцыянаваць, з'яўляючыся ў значнай меры кансультатыўным органам. Законы Імперыі захаваліся, па іх жыло рымскае насельніцтва, на готаў ж распаўсюджвалася іх уласнае традыцыйнае права. З іншага боку, служба ў арміі і заняцце ваенных пасад былі выключна справай готаў.

Готы пасяліліся галоўным чынам на поўначы Італіі і трымаліся адасоблена ад рымскага насельніцтва. Гэтаму спрыяла адрозненне іх веры: готы былі арыянамі, тады як рымляне — нікеніянамі. Аднак, у адрозненне ад вестготаў і вандалаў, остготы адрозніваліся рэлігійнай памяркоўнасцю.

Кіраўнікі остготаў Тэадорых Вялікі (Thiudoric) 489—526 Аталарых (Atthalaric) 526—534 Тэадахад (Thiudahad) 534—536 Вітыгес (Wittigeis) 536—540 Ільдэбад (Hildibad) 540—541 Эрарых (Heraric, Ariaric) 541 Тотыла (Baduila) 541—552 Тэя (Theia, Teja) 552—553

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Остготы Катэгорыя:Гістарычныя германскія дзяржавы Катэгорыя:Гісторыя Харватыі Катэгорыя:Італьянскія дзяржавы Катэгорыя:Каралеўствы Катэгорыя:Гісторыя Сіцыліі Катэгорыя:Ранняе Сярэдневякоўе