Аргу́нь (у верхнім цячэнні — Хайлар; , , , , ) — рака ў Расіі і Кітаі, правы складнік ракі Амур. Па Аргуні праходзіць частка мяжы Расіі і Кітая.
Даўжыня ракі 1620 км, з іх 951 км — памежны ўчастак. Плошча вадазбору 164 тыс. км². Пачынаецца ў гарах Вялікага Хінгана. Цячэ пераважна ў шырокай даліне, бліжэй да вусця даліна звужаецца. Жыўленне пераважна дажджавое. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 340 м³/сек, за 425 км ад вусця — 192 м³/с (аб’ём сцёку — 6,06 км³/год)Промахова Е. В. Аргунь // Научно-популярная энциклопедия «Вода России». Замярзае ў канцы лістапада, вызваляецца ад лёду ў пачатку мая.
Прытокі: Газімур, Гэньхэ, Урулюнгуй, Карабон, Серабранка, Мулачы, Запісіна, Джэін, Калтарма, Лубія, Будзюмкан, Джэлір, Лугакан і іншыя.
Крыніцы
Літаратура
Аргунь // Аргунь // Мельников А. В. Топонимический словарь Амурской области — Блаовещенск, 2009. — 242 с.
Спасылкі
Малая энциклопедия Забайкалья: Природное наследие / гл. ред. Р. Ф. Гениатулин. — Новосибирск: Наука, 2009. — 698 с. Промахова Е. В. Аргунь // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»
Катэгорыя:Памежныя рэкі Катэгорыя:Рэкі Забайкальскага края Катэгорыя:Рэкі Кітая Катэгорыя:Прытокі Амура