Камп’ютарны вірус — камп’ютарная праграма, якая можа ўбудоўвацца ў сістэму, капіраваць сябе і інфіцыраваць камп’ютар, тым самым замінаючы працы камп’ютара. Тэрмінам «вірус» таксама памылкова называюць іншыя віды шкодных праграм, у ліку якіх adware і spyware, якія не маюць самааднаўляльнай функцыянальнасці. Сапраўдны вірус можа распаўсюджвацца ад камп’ютара да камп’ютара (у форме выканальнага коду) праз лакальную сетку ці Інтэрнэт, а таксама на носьбітах інфармацыі, такіх як дыскеты, CD- і DVD-дыскі і USB-флэш-накапляльнікі.

Больш шанцаў на распаўсюджванне ў тых вірусаў, якія інфіцыруюць іншыя файлы ў сеткавай файлавай сістэме, ці на раздзелах, з якімі працуюць іншыя камп’ютары.

Спасылкі

*