Moon Landing — чацвёрты студыйны альбом брытанскага спевака і аўтара песень Джэймса Бланта, які ўбачыў свет 18 кастрычніка 2013 года. Ён з’яўляецца працягам альбома Some Kind of Trouble, які быў выпушчаны ў 2010 годзе. У альбом увайшоў матэрыял за тры гады творчасці Бланта. Прадзюсарамі альбома сталі Том Ротрак, Стыў Мак, Стыў Робсан, Дэн Уілсан, Раян Тэдэр.

Першы сінгл з альбома Bonfire Heart дэбютаваў на 6-ым месцы ў UK Singles Chart, і здолеў падняцца да 4-га месца. У Германіі, Швейцарыі і Аўстрыі сінгл узначаліў чарты.

15 верасня 2014 года было аб’яўлена, што альбом будзе перавыдадзены пад назвай Moon Landing: Apollo Edition, туды таксама войдуць 5 новых песень Бланта. Выхад яго плануецца на 3 лістапада 2014 года.

Трэк-ліст

Прома-тур

У падтрымку альбома Джэймс Блант даў сусветны тур, падчас якога выступіў і ў МінскуУ Мінске выступіў Джэймс Блант .

Спасылкі

Афіцыйны сайт Джэймса Бланта

Катэгорыя:Альбомы Джэймса Бланта Катэгорыя:Альбомы 2013 года