thumb|right|250px|Спароўванне львоў Спароўванне, спарава́нне — у заалогіі злучэнне дзвюх асобін («капуляцыя») у палавым акце, якое служыць узнаўленню.

Пры спараванні сперма адной асобіны пранікае ўнутр іншай, дзе апладняе адну ці некалькі яйцаклетак. Апладненне яйцаклетак, якое адбываецца па-за арганізмам асобіны і без блізкага цялеснага кантакту, як гэта сустракаецца, напрыклад, у рыб, не трапляе пад вызначэнне спаравання. Спароўванне можа адбывацца як паміж асобінамі процілеглага полу, так і паміж гермафрадытамі. thumb|left|Спароўванне божых каровак

Спароўванне з'яўляецца следствам інстынкту, сексуальнай цягі і адпаведных раздражняльнікаў, такіх як вылучэнне палавых сакрэтаў, шлюбны танец ці напуханне палавых органаў самак.

Спараванне сельскагаспадарчых жывёл і жывёл-кампаньёнаў можна называць «злучка».

Гл. таксама

Спасылкі

Катэгорыя:Размнажэнне Катэгорыя:Палавыя паводзіны жывёл