Мор Тан (, ; , Обечэ, Бач-Бодраг — , Трыест) — венгерскі . Удзельнік Венгерскай рэвалюцыі 1848—1849 гадоў.

Жыццё і творчасць М. Тан вывучаў спачатку юрыспрудэнцыю, затым вырашыў прысвяціць сябе жывапісу. Удзельнічаў у Венгерскай рэвалюцыі 1848—1849 гадоў. Пазней вучыўся ў Венскай акадэміі мастацтваў у мастака Карла Раля.

Пасля заканчэння вучобы здзейсніў падарожжа праз Германію і Бельгію ў Парыж, дзе ў 1856 годзе напісаў карціну «Мохацкая бітва (1526)». Пасля тры гады жыл у Рыме, малюючы па заказах барона Сіна () палотны міфалагічнага зместу, напрыклад, «Адысей і Наўсікая», «Адысей і Пентэсілея». У 1859 годзе мастак атрымлівае заказ на ўпрыгожванне насценным жывапісам Рэдутнай залы ў Пешце і вяртаецца на радзіму.

Мор Тан пісаў таксама карціны гістарычнага зместу, партрэты (у тым ліку імператара Аўстра-Венгрыі для галоўнай залы новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі Аўстрыі), выконваў алтарны і насценны жывапіс.Autorenkollektiv. Meyers Konversationslexikon. — 4. Auflage. — Leipzig und Wien: Verlag des Bibliographischen Instituts, 1885—1892. — Bd. 15: Sodbrennen — Uralit.

Стварэнне першай венгерскай маркі

У 1848 годзе Мор Тан стварыў праект першай венгерскай паштовай маркі.Visnyovszki G. Stamps. — Budapest: Állami Nyomda Publishing, 1996. — P. 85. Аднак гэта марка так і не была эмітавана, паколькі Венгрыя страціла незалежнасць у 1849 годзе і ўвайшла ў склад Аўстрыйскай імперыі. Таніраваны малюнак так і не выпушчанай у паштовы абарот маркі працы Т. Мора цяпер займае ганаровае месца ў музеі марак у Будапешце.

У 1850 годзе, пасля паражэння Венгрыі ў вайне за незалежнасць 1848—1849 гадоў у Венгрыі паступілі ў абарот аўстрыйскія паштовыя маркі, паколькі яна стала адной з аўстрыйскіх правінцый. Гэта былі мініяцюры з выявай або аўстрыйскага герба з арлом, або партрэта імператара Франца Іосіфа I. Яны выкарыстоўваліся на тэрыторыі Венгрыі аж да 1867 года.

Галерэя

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі марак Катэгорыя:Паштовыя маркі Венгрыі Катэгорыя:Венгры ў Ваяводзіне