Рыгор Аркадзевіч Таку́еў (; , вёска Паташаўская, Шанкурскі раён,  — ) — удзельнік партызанскага руху на тэрыторыі Палескай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія Р. А. Такуеў нарадзіўся ў вёсцы Паташаўская (Шанкурскі раён, Архангельская вобласць). Скончыў сямігодку, вучыўся ў Архангельскім аэраклубе, працаваў інструктарам. У Чырвонай Арміі з 1938 года. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года, камандзір мінамётнага ўзвода дэсантных войскаў. Кантужаны трапіў у палон, знаходзіўся ў лагеры ў горадзе Крамянчуг. Узімку 1941 года здзейсніў уцёк і сустрэўся з партызанамі ў Капаткевіцкім раёне. У чэрвені 1942 года прызначаны камандзірам падрыўной групы. 7 сакавіка 1943 года ў Крамлі ў Маскве Р. А. Такуеў быў узнагароджаны ордэнам Леніна. Праходзіў лячэнне ў шпіталі. У жніўні 1943 года вярнуўся на Палессе і быў прызначаны камандзірам 78-га дыверсійнага атрада 125-й Капаткевіцкай партызанская брыгады.

Пасля вызвалення Беларусі Р. А. Такуеў да 1980 года працаваў у спартыўных арганізацыях (дырэктар спартыўнай базы, намеснік старшыні ДСТ «Спартак» і інш.). У 1957 годзе скончыў фізкультурны тэхнікум у Мінску.

Памёр Р. А. Такуеў 9 кастрычніка 1995 года. Пахаваны ў Мінску.

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» 2 ордэны Леніна Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені медалі

Літаратура

Спасылкі

Токуев Григорий Аркадьевич // Праект «Партизаны Беларуси» Герой Советского Союза Токуев Григорий Аркадьевич Віртуальная выстава на сайце Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Інфармацыя на сайце СОЛДАТ.ru

Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны