thumb|250px|Схема рассялення дагрэчаскіх народаў Сіцыліі (злева направа: элімцы, сіканы, сікулы) Сіканы () — найстаражытнае вядомае з антычных крыніц насельніцтва Сіцыліі, меркавана даіндаеўрапейскае. У XIII стагоддзі да н.э. былі адціснуты сікуламі і элімцамі, а пазней элінізаваны. Сіканам адпавядае археалагічная культура Кастэлуча.
Паходжанне Тымей з Таўраменіі лічыў сіканаў абарыгенным насельніцтвам (яго сачыненне не захавалася, але на яго спасылаецца Дыядор Сіцылійскі (V,6,1-3). На востраве сапраўды на працягу шматлікіх тысячагоддзяў існавала аўтахтонная культура: важным гістарычным сведчаннем з'яўляецца выяўленне наскальных малюнкаў, датаваных каля 8000 г. да н.э.
Як сцвярджаў ФукідыдThucydides, His. VI,2,3,4., сіканы імігравалі з Іберскага паўвострава (верагодна, Каталоніі), выцесненыя адтуль лігурамі з ракі Сікан. Гэтыя звесткі Фукідыд запазычыў у сіцылійскага гісторыка Антыёха Сіракузскага, крыніца якога невядомая, аднак паданне пра сіканаў нагадвае гісторыю з'яўлення балараў на Сардзініі.
Шэраг сучасных даследчыкаў разглядаюць сіканаў як ілірыйскае племя, якое захапіла землі, што раней належалі абарыгенам.
Культура і гістарычныя звесткі Археалагічныя даследаванні паказваюць, што культура сіканаў зведала ўплыў Мікенскай Грэцыі.Fine, p.72 Таксама ў матэрыяльнай культуры даантычнай Сіцыліі маецца значнае падабенства з культурай Мальты эпохі мегалітычных храмаў. Так, кераміка паселішча Аньіна на Сіцыліі мае падабенства з керамікай мальтыйскага дагістарычнага паселішча Бордж ін-Надур.
Паводле грэчаскай міфалогіі, сталіцай сіканаў быў горад Камік.
Сіканская мова
Гл. таксама Дагістарычная Мальта Дагістарычная Сіцылія
Літаратура Ильинская Л. С. Этнические и культурные контакты Западного и Восточного Средиземноморья в микенскую эпоху: Сицилия и Эгеида. М., 1983 г. Ильинская Л. С. Древнейшие островные цивилизации центрального Средиземноморья в античной исторической традиции. М. 1987. Немировский А. И. История раннего Рима и Италии, Воронеж, 1962.
Спасылкі
Катэгорыя:Зніклыя народы Еўропы Катэгорыя:Гісторыя Сіцыліі Катэгорыя:Дагістарычная Мальта