Паці́р (ад , «чаша, кубак») — чаша для хрысціянскага набажэнства, які ўжываецца пры асвячэнні віна і прыняцці прычасця.
Як правіла, пацір складаецца з чашы, змешчанай у «кошыку», ножкі і асновы (паддона) вялікага дыяметру, часам зробленая з каштоўных матэрыялаў (золата, срэбра), бронзы, каштоўных камянёў. Першыя чашы вырабляліся з дрэва, каля III стагоддзя з'явіліся шкляныя паціры. З IV стагоддзя атрымалі распаўсюджанне залатыя і сярэбраныя паціры.
Часта ножка мае патаўшчэнне ў форме яблыка. Пацір мае два кругі, верхні і ніжні, чым падобны да дыскаса. Упрыгожваецца пацір арнаментам, выявамі святых. Пацір — сімвал чашы, перададзенай Хрыстом на Тайнай вечары сваім вучням: «Піце з яе ўсе, бо гэта Кроў Мая новага запавету, за многіх праліваная дзеля даравання грахоў» ().
Адзін з пашыраных прадметаў у беларускім дэкаратыўна-прыкладным мастацтве 15-18 стст.
Гл. таксама Пацір з Навагрудка Пацір са Слуцка
Літаратура Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Дапаможнік для вучняў. Мінск: Беларусь, 2001. ISBN 985-01-0124-5
Спасылкі
Катэгорыя:Хрысціянскае набажэнства Катэгорыя:Царкоўнае начынне