Міхаіл Мікітавіч Валконскі (; 1713 — 1788) — ваенны і дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, князь, маскоўскі губернатар (1771—1780).

Удзельнік руска-турэцкай вайны у 1738—1739 гадах і Сямігадовай вайны, у якой вызначыўся пад Пальцыгам і Кунерсдорфам. У 1761 прызначаны камандуючым войскамі, размешчанымі ў Польшчы.

Пасля палацавага перавароту 1762 года, як адзін з прыхільнікаў Кацярыны, атрымаў ад яе ордэн Св. Аляксандра Неўскага, званне сенатара, чыны генерал-аншэфа і падпалкоўніка Коннай гвардыі. У 1764 камандаваў корпусам у Польшчы, у 1767 узнагароджаны ордэнам Св. апостала Андрэя Першазваннага. У 1769 прызначаны паслом у Польшчы.

Пасля Чумнога бунту ў 1771 годзе М. М. Валконскі прызначаны галоўнакамандуючым у Маскву. У 1773—1774 гадах падчас Пугачоўскага паўстання па патрабаванню Валконскага ў Маскву сцягнутыя значныя вайсковыя сілы, у рэзідэнцыі губернатара выстаўленыя гарматы. У 1774 Валконскі — адзін з кіраўнікоў генеральнага следства над Е. І. Пугачовым і яго галоўнымі паплечнікамі.

У 1780 звольнены ў адстаўку.

Міхаіл Мікіціч Катэгорыя:Маскоўскія губернатары Катэгорыя:Генерал-аншэфы Катэгорыя:Паслы Расійскай імперыі ў Польшчы Катэгорыя:Сенатары Расійскай імперыі Катэгорыя:Удзельнікі руска-турэцкай вайны 1735—1739 Катэгорыя:Удзельнікі Сямігадовай вайны Катэгорыя:Пахаваныя ў Калужскай вобласці Катэгорыя:Коннагвардзейцы