Ве́лле — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Нішча, за 7 км у напрамку на захад ад гарадскога пасёлка Расоны, за 0,5 км на ўсход ад вёскі Шалашнікі.

Плошча паверхні 0,577Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 20 февраля 2007 г. № 220 «Об утверждении Республиканской комплексной схемы размещения рыболовных угодий» км². Даўжыня 0,93 км, найбольшая шырыня 0,84 км. Даўжыня берагавой лініі 2,8 км. Найбольшая глыбіня 4,6 м, сярэдняя 3 м. Аб’ём вады ў возеры 1,66 млн м³. Плошча вадазбору 1,7 км². Катлавіна возера круглаватай формы, рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны нізкія, у паўднёвай частцы вышынёй да 3 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Паўночныя і ўсходнія берагі нізкія, пясчаныя, на паўднёвыя і заходнія тарфяністыя. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй ад 15—25 да 100 м. Мелкаводдзе вузкае і пясчанае, месцамі тарфяністае. Астатняя частка дна высланая крэменязёмістым сапрапелем. Возера зарастае нязначна. Расліннасць распаўсюджваецца на адлегласці да 10—30 м ад берага. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. У паўночнай частцы Велле звязана з сеткай меліярацыйных каналаў. У паўднёвай частцы выцякае рака Вельніца (прыток Нішчы).

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, акунь рачны, гусцяра, плотка, краснапёрка, лінь, джгір і іншыя рыбы.

Літаратура

 — С. 430

Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Иванов-Смоленский В. Все озёра Беларуси. Т. 2.

Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна Катэгорыя:Басейн Нішчы