Пятро́віцкае — вадасховішча ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі, за 15 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Смалявічы.
Вадасховішча створана ў 1978 годзе плацінай на рацэ Волма каля вёскі Пятровічы. Плошча паверхні 4,8 км², даўжыня 11,5 км, найбольшая шырыня 2 км. Найбольшая глыбіня 8,2 м. Аб'ём вады 15 млн м³. Ваганні ўзроўню вады 3,5 м. Плошча вадазбору 214 км².
У вадасховішчы водзяцца шчупак, лешч, акунь, язь, плотка, краснапёрка, лінь і іншыя віды рыб.
Вадасховішча выкарыстоўваецца ў мэтах арашэння, рыбагадоўлі, воднага забеспячэння і добраўпарадкавання прылеглых населеных пунктаў.
Літаратура
— С. 324.
Ліст карты N-35-80. Выданне 1985 г. Стан мясцовасці на 1983 г.
Спасылкі Водохранилища — Минская область — Морфометрические показатели и характерные уровни водохранилищ // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Вадасховішчы Мінскай вобласці Катэгорыя:Вадасховішчы Смалявіцкага раёна Катэгорыя:Басейн Свіслачы (прыток Бярэзіны)