Рыжскі замак (, ) — рэзідэнцыя прэзідэнта Латвіі, размешчаная на беразе Даўгавы ў горадзе Рыга. Адзін з найбольш значных у гістарычным і культурным плане будынкаў латвійскай сталіцы.
Гісторыя
Ордэнскі замак Пасля таго, як быў разбураны першы ордэнскі замак Вітэнштэйн у цэнтры Рыгі, а крыжакі выцесненыя за тагачасныя межы горада, у 1330 г. Лівонскі ордэн аблажыў Рыгу. Абаронцы аказалі супраціўленне, аднак голад прымусіў рыжан здацца. Ордэну былі саступлены частка гарадскіх умацаванняў з Пясочнай і Святадухаўскай вежамі, а таксама вялікі ўчастак зямлі па той бок умацаванняў, дзе знаходзіліся гарадскія пашы і гароды. На ўчастку зямлі, на якім раней знаходзіўся Шпіталь Св. Духа, Ордэн пабудаваў свой новы замак. Шпіталь жа рыжскі магістрат перанёс на былое месца замка ВітэнштэйнРижский замок — второй и третий замки Ордена.
У дзень летняга сонцастаяння 1330 г. магістр ордэна Эберхард фон Монхайм заклаў першы камень у падмурак будучага замка. Т.зв. замак Монхайма на беразе Даўгавы быў пабудаваны з 1330 па 1354 гг. пад кіраўніцтвам будаўнічага майстра Дытрыха Крэйгэ, які будаваў і Дом Чорнагаловых у Рызе. Месца для замка было ўдалым, адсюль можна было кантраляваць судны, якія заходзілі з мора ў Даўгаву. Акрамя таго, знаходзячыся за межамі гарадской крапасной сцяны, новы замак быў лепш абаронены ў выпадку паўторнага нападу рыжан. У новапабудаваны замак перабраўся магістр Лівонскага ордэна, аднак з прычыны пастаянных звад з гараджанамі яго рэзідэнцыя была ў XV стагоддзі перанесена ў Вендэн (Цэсіс).
У 1481 г. узброеная барацьба ўспыхнула з новай сілай. 10 красавіка 1484 г. рыжане аднавілі блакаду Рыжскага замка, узяўшы яго ў такое шчыльнае кальцо, што паводле хронікі «нават вароне туды было не пракрасціся». Знясіленыя голадам і хваробамі, абаронцы замка вымушаны былі скласці зброю 18 мая. У замку засталося толькі 10 здаровых рыцараў са слугамі, якія харчаваліся канінай. Іншыя абаронцы замка былі хворыя, з распухлымі целамі. Падчас канфлікту ордэна з рыжанамі ордэнскі замак быў практычна знішчаны.
У 1491 г. ордэн, аправіўшыся ад удару, аблажыў Рыгу. Горад капітуляваў, бо быў не ў сілах аказаць супраціўленне. Рыжанам прыйшлася вярнуць уся ордэнская маёмасць і трафеі, захопленыя падчас ваенных дзеянняў, а таксама пабудаваць новы ордэнскі замак. Магістр ордэна Вальтэр фон Плетэнберг запатрабаваў, каб замак пабудавалі за шэсць гадоў, і каб ён быў яшчэ больш магутным, чым папярэдні. Лічыцца, што ён сам напісаў агульны план замка ў выглядзе чатырохвугольнага будынка з вуглавымі вежамі. Умацаванні былі адноўлены ў 1497—1515 гг. пад кіраўніцтвам майстра Нікласа з Рэвеля. Замак быў дапоўнены круглымі артылерыйскімі вежамі — Святога Духа і СвінцовайРижский замок . Будаўніцтва замка прыйшлося на апошнія гады існавання Лівонскага ордэна.
Валадарства Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай thumb|злева|Замак у XVIII стагоддзі.
Ордэн спыніў сваё існаванне 5 сакавіка 1562 года, калі ў капітульнай зале Рыжскага замка магістр Лівонскага ордэна Готхард Кетлер здаў свае прывілеі і ордэнскі крыж і прызнаў сюзерэнітэт вялікага князя літоўскага. Кетлер быў прызначаны часовым губернатарам Інфлянцкага княства, і выбраў у якасці рэзідэнцыі Рыжскі замак. У 1566 г. адміністратарам герцагства быў прызначаны Ян Геранімавіч Хадкевіч. Пасля Люблінскай уніі 1569 і ўтварэння Рэчы Паспалітай ВКЛ здолела захаваць свае правы на Лівонію, як на Задзвінскае герцагства. У 1578—1621 гг. замак служыў рэзідэнцыяй польска-літоўскай адміністрацыі — у замку жылі старосты, тут знаходзіўся гарнізон і кашталян замка. Замак захаваў сваё значэнне крэпасці, для яго абароны прызначалася 300 вершнікаў і некалькі гармат.
Валадарства Швецыі У выніку вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—1629 гг. большая частка Задзвінскага княства была страчана на карысць Швецыі (Шведская Лівонія). У Рыжскім замку размяшчалася рэзідэнцыя шведскай адміністрацыі (1621—1710), ваенных намеснікаў і генерал-губернатараў. Рыга ў Шведскай дзяржаве адыгрывала вельмі адчувальную ролю, а Рыжскі замак як рэзідэнцыя мясцовага кіраўніка быў аб'ектам рэпрэзентацыі каралеўскай улады. Таму, пасля страт у Германіі, Даніі і Польшчы, умацаваўшы свае пазіцыі ў Лівоніі, каралева Крысціна ўскладала вялікія надзеі на будаўніцтва горада, замка і Цытадэлі.
Вялікалітоўскія і шведскія намеснікі пашыралі і дабудоўвалі замак адпаведна з уласнымі густамі і патрэбнасцямі. Асабліва значныя будаўнічыя працы, звязаныя з узвядзеннем новага крыла («перадзамак»), распачаліся ў 1640-я гг. У 1683 годзе да комплексу быў прыбудаваны будынак арсенала.
Прадстаўніцкая функцыя замка ўжо ў XVII стагоддзі дамінавала над фартыфікацыйнай; роля абарончага шчыта Рыгі ўзяла на сябе Даугаўгрыва. У тыя ж гады замак пачаў актыўна выкарыстоўвацца як турма. Да ўцёкаў з англічанінам Горсеем у Рыжскім замку трымалі ўдаву адзінага караля Лівоніі — Марыя Старыцкая.
Расійскі перыяд
Пасля аблогі і ўзяцця Рыгі рускімі войскамі (1710) у Рыжскім замку пасяліліся генерал-губернатары Ліфляндыі. Асобныя памяшканні працягвалі выкарыстоўвацца як турма. Мабыць, самымі вядомымі вязнямі Рыжскага замка былі зрынутая з расійскага прастола Ганна Леапольдаўна і яе сямействаВязень Рыжскага замка.
За гады расійскага кіравання замак канчаткова страціў сваю абарончую функцыю, а разам з ёй — і ранейшы грозны выгляд. У 1783 годзе асноўны замак і перадзамкавыя пабудовы былі злучаны шляхам узвядзення новага корпуса на месцы шведскага арсенала. З 1796 г. Рыга стала цэнтрам Ліфляндскай губерні, а Ордэнскі замак — рэзідэнцыяй расійскага генерал-губернатара (1710—1917). У замку таксама размясціліся губернскія адміністрацыйныя і судовыя ўстановы.
У XIX стагоддзі замкавая царква была зачынена і знесена (1870), да новага корпуса быў надбудаваны чацвёрты паверх, а каля сцен замка з'явілася вялікая плошча.
У XX стагоддзі thumb|Рыжскі замак узімку. Пасля здабыцця Латвіяй незалежнасці, Рыжскі замак быў абвешчаны рэзідэнцыяй прэзідэнта. Замак уяўляў сабой пярэстае спалучэнне пабудоў розных эпох, таму з мэтай надання прэзідэнцкаму палацу больш завершанага і прадстаўнічага выгляду да яго рэканструкцыі быў прыцягнуты выдатны архітэктар Эйжэн Лаўбэ. Архітэктар перабудаваў Чырвоную залу і ў 1938 годзе прыбудаваў да замка Вежу трох зорак, якая, зрэшты, слаба гармануе з гістарычнай забудовай.
Пасля далучэння Латвіі да СССР месца прэзідэнта ў Рыжскім замку заняў Саўнаркам Латвійскай ССР. У лютым 1941 года ў Рыжскім замку адкрыўся гарадскі палац піянераў. На плошчах замка размясцілася таксама некалькі музеяў, у тым ліку музеі замежнага мастацтва, латвійскай гісторыі, літаратуры, тэатра і музыкі.
thumb|left|225px|Наверша «Вежы трох зорак»
11 лістапада 1988 г. на вежы Св. Духа быў падняты латышскі нацыянальны сцягV. Veilands «Latvija kabata’» R., 1995.
У чэрвені 1995 года замак ізноў стаў рэзідэнцыяй прэзідэнта Латвіі. У памяшканнях таксама размясцілася прэзідэнцкая канцылярыя.
Увосень 2012 года была распачата рэканструкцыя замка (рэзідэнцыя прэзідэнта часова перанесена ў Дом Чорнагаловых). Працы былі выкананы будаўнічымі кампаніямі SBRE, Re&Re і Skonto būve.
Завяршэнне рэканструкцыі планавалася на працягу дзвюх з паловай гадоў, а выдаткі на праект склалі 21,78 млн латаў.Прэзідэнт: пажар у Рыжскім замку — нацыянальнае бедства
Пажар 2013 года міні|Пажар Рыжскага замка 2013 года у Рыжскім замку падчас яго рэканструкцыі ўспыхнуў пажар. Спачатку загарэлася невялікая частка даху плошча 50—100 м², але полымя хутка распаўсюдзілася па ўсім даху і дасягнула 3200 м².
На тушэнне пажару былі мабілізаваны ўсе сілы ГПСС Рыжскага рэгіёна — у тушэнні пажару было задзейнічана 80 супрацоўнікаў і 18 адзінак тэхнікі, з іх 11 аўтацыстэрнаў, 3 аўталесвіцы, 1 пад'ёмнік, брандспойтны аўтамабіль, помпавая станцыя і аўтамабіль-база з дыхальнымі апаратамі. thumb|left|Зала акрэдытацыі паслоў (1923—1928). Аўтар праекта — А. Цыруліс. Зала пацярпела пры пажары 2013 года Да тушэння быў прыцягнуты буксір Рыжскага Свабоднага порта. Пажар быў лакалізаваны толькі праз пяць гадзін. Тушэнне пажару абцяжарвалася недахопам вадыРэзідэнцыя прэзідэнта Латвіі пацярпела ад пажару BBC; 21 чэрвеня 2013 г.]Пажар у Рыжскім замку: выгарэла 3200 квадратных метраў, пацярпеў пажарнік DELFI, 21 чэрвеня 2013
У будынку знаходзілася парадку 1 млн экспанатаў Дзяржаўнага мастацкага музея, з іх пацярпела каля 40 тысяч, а таксама размяшчалася каля 900 тысяч экспанатаў музея літаратуры, тэатра і музыкі, з іх ад вады пацярпела каля 20 тысяч экспанатаў.
Архітэктура Першапачатковы замак тыпу кастэль уяўляў сабой трохпавярховы будынак, які акружаў квадратны ў плане двор. На ніжнім паверсе былі гаспадарчыя памяшканні, на другім — жылыя і рэпрэзентацыйныя памяшканні: келлі ордэнскіх братоў, рэзідэнцыя магістра, памяшканні для сходаў, трапезная, капэла. У гэтыя памяшканні можна было патрапіць з адкрытай галерэі. Каля замка меліся маленькія квадратныя вежы з лесвіцамі.
Адноўлены ў 1497—1515 гг. замак меў выгляж чатырохвугольнага будынка з вуглавымі вежамі і манументальнасцю сваёй павіннен быў выклікаць перакананне ў сіле і магутнасці Ордэна. Вонкавае аблічча замка было строгае і суровае, замак стаў самым буйным замкам тыпу кастэль ва ўсходняй Прыбалтыцы. Гэты будаўнічы тып замкаў сфармаваўся ва Усходняй Прусіі ў замках Тэўтонскага ордэна і канчатковую завершанасць атрымаў у Прыбалтыцы, у прыватнасці, у Рыжскім замку. Амаль кубічны па форме будынак быў умацавана магутнымі круглымі вежамі Св. Духа і Свінцовай, размешчанымі ў процілеглых вуглах. Вежа Св. Духа, была раней адной з веж рыжскіх умацаванняў, пакуль напачатку XIV ст. магістр Ордэна не распарадзіўся прыбудаваць да яе замак, дэманструючы тым самым сваю ўладу над горадам Рыгай. Маюцца звесткі, што вежа ў тыя часы служыла маяком.
Замкавыя вокны былі апраўлены спічастымі аркамі, сцены трэцяга паверху, прызначанага для абароны, прарэзаны мноствам байніц. На першым паверсе размяшчаліся гаспадарчыя службы, на другім — пакоі магістра ордэна, дарміторыум (спачывальня братоў Ордэна) і капэла, якія мелі крыжовыя скляпенні. Да іх прылягаюць парадныя залы і трапезная, якія дасягаюць у вышыню 7 м і перакрытыя сотавымі (ячэістымі) скляпеннямі. Праезд у замак, перакрыты зорчатымі скляпеннемі, быў упрыгожаны рэльефнымі фігурамі магістра ордэна Вальтэра фон Плетэнберга і Мадонны з немаўлём (каля 1515 г.), у трактоўцы якіх адчуваецца ўплыў Рэнесансу. Выява Св. Дзевы Марыі лічыцца самай выразнай у мастацкім плане каменнай скульптурай таго часу ў Рызе.
У 1649 г. на месцы форбурга (перадзамка) у заходняй частцы замка быў пабудаваны новы двухпавярховы каменны корпус (архітэктар Ф. Штымер), акцэнтаваны вуглавым эркерам, пакрытым на ўсю сваю вышыню барэльефамі з храшчападобным дэкорам (кнорпельверк, праца нямецкага скульптара Даніэля Акермана) у стылі маньерызм з элементамі ранняга барока. Гэта быў самы першы эркер у архітэктуры Латвіі. Характэрная для маньерызму арнаментыка эркера мае сімвалы геральдыкі шведскага каралеўскага дому і дзяржавы. Напрыклад, у верхняй паласе рэльефаў маецца герб дынастыі Ваза — звязаны сноп у цэнтры кампазіцыі, па краях дапоўнены дзяржаўным гербам — трыма каронамі. На рэльефах ніжняй паласы намаляваны ўзброеныя вартаўнікі, партрэт Густава II Адольфа, і вельмі верагодна, што сярод кампазіцый іншых гратэскавых рэльефаў адна выява з'яўляецца партрэтам каралевы Крысціны, якая, паводле легенды, і распарадзілася пабудаваць гэты эркер.