Кралавегра́дзецкі край () — адміністрацыйная адзінка Чэшскай рэспублікі, размешчаны на паўночным усходзе гістарычнай вобласці Багемія. Адміністрацыйны цэнтр края — Градзец-Кралавэ.
Геаграфія У краі размешчаны Іспалінавы горы, у якіх знаходзіцца самая высокая горная вяршыня ў Чэхіі Снежка (1602 метра над узроўнем мора), а таксама ўрадлівая даліна ракі Лабы.
У краі размешчаны нацыянальны парк Іспалінавы горы а таксама дзяржаўны запаведнік Адршпашска-Цепліцкія скалы каля Броўмава.
Адміністрацыйны падзел thumb|right|400px|Адміністрацыйная карта края Тэрыторыя края падраздзяляецца на 5 раёнаў. РаёнПлошча,км²Насельніцтва, Перапіс насельніцтва Чэхіі (2011)чал. (2011)Колькасць населеных пунктаў Градзец-Кралавэ 891,62 162 661 101 Йічын 886,63 79 702 111 Нахад 851,57 109 550 78 Рыхнаў-над-Кнежнай 981,78 77 829 83 Трутнаў 1146,78 118 174 75
Насельніцтва Па колькасці насельніцтва (547 916 жыхароў) край займае 10-е месца ў Чэхіі (2011). У краі 448 населеных пунктаў, у тым ліку 43 гарады. Невялікія населеныя пункты з колькасцю жыхароў менш за 500 чалавек складаюць 65 % усіх паселішчаў. Шчыльнасць насельніцтва складае 115,13 жыхароў на 1 км², што некалькі ніжэй за сярэдні ўзровень па краіне.
Населеныя пункты
Гарады
ГорадНасельніцтва(31 снежня 2005)Градзец-Кралавэ 94 431Трутнаў 31 195Нахад 21 079Йічын 16 253Двур-Кралавэ 16 111Врхлабі 13 065Ярамерж 12 767Рыхнаў-над-Кнежнай 11 672
Эканоміка У краі развіта тэкстыльная прамысловасць, а таксама сельская гаспадарка. Важным эканамічным фактарам рэгіёна з'яўляецца турызм.
Спасылкі
Афіцыйны сайт адміністрацыі края