Паўтарак — білонная манета наміналам 1 ½ гроша на землях Рэчы Паспалітай. У Еўропе мела назву Драйпёлькер, у Маскоўскім княстве — Чэх (пасля гэтая назва перайшла і на землі Украіны і Усход Беларусі). Паўтарак меў такі самы выгляд як і іншыя еўрапейскія манеты падобнага наміналу, розніўся толькі лацінскім надпісам і гербам. У Рэчы Паспалітай біццё паўтаракаў распачата ў часы Жыгімонта Вазы. Разам з кароннымі паўтаракамі на землях беларусі часта сустракаюцца шведскія — рыжскага і эблёнгскага манетных двароў, і прускія манеты (Драйпёлькер).

На аверсе — іспанскі геральдычны шчыт з дзвюма Арламі і Пагонямі па дыяганалі. У цэнтры гербу малы шчыт са Снапом — гербам Вазаў. Над шчытом Карона, пад шчытом лічба 3 — тры паўгрошы. На рэверсе — дзяржава ў якой упісана лічба 24, што азначае вартасць — 1/24 талера.

У ВКЛ паўтаракі біліся мала і ў кароткі прамежак часу на віленскім манетным двары:

Жыгімонт Ваза — 1619, 1620, 1622. Ян Казімір — 1650 (лічыцца памылкай ці тагачаснай падробкай), 1652.

У Кароне чаканка паўтаракаў пачалася за Жыгімонтам Вазам і з цягам часу (1621—1626) набыло масавыя памеры: Быдгашчанскі манетны двор — 1614—1628 Кракаўскі манетны двор — 1615—1618 Пазнаньскі манетны двор — 1654, 1658—1659, 1662, 1666 Львоўскі манетны двор — 1661 Рыжскі манетны двор біў свае адмысловыя паўтаракі — 1616—1617, 1620, 1624.

У 1753, 1755—1756 гадах паўтаракі для Польшчы біў Лейпцыгскі манетны двор (Саксонія).

Спасылкі

Катэгорыя:Манеты Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Сярэдневяковыя манеты Катэгорыя:Грошы Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Манеты Польшчы