Мяцеліца — старажытны народны беларускі, рускі і ўкраінскі гульнявы танец з хуткай зменай фігур і шматстайнымі кружэннямі, якія нагадваюць мяцеліцуАлексютович Л. К. Белорусские народные танцы, хороводы, игры. Под ред. М. Я. Гринблата. Мн., «Вышэйш. школа», 1978. 528 с. с ил.Голейзовский К. Я. Образы русской народной хореографии, с. 286Метелица // Толковый словарь Ефремовой. Т. Ф. Ефремова. 2000.Русские народные танцы .

Мяцеліца — танец зімовых гулянняў моладзі, які звычайна уладкоўваўся на свята на сельскай плошчы або на змёрзлы сажалцы.

Харэаграфія

Мяцеліца — танец вясёлы, жыццярадасны, выконваецца энергічна, з вялікім эмацыйным пад'ёмам і ў выразна жартаўлівай манеры. Колькасць пар танцораў не абмежавана. Тэмп танца хуткі.

Танцоры кружацца ў імклівым карагодзе, малюючы завіруху. Мяцеліцу выконваюць разам са спевамі ці толькі пад музыку.

Карагод «Мяцеліцы» пабудаваны на адным-двух нескладаных рухах. Вядучая пара захапляе за сабой усю чараду танцуючых то па крузе, то васьмёркай, то «слімаком», а часам закручвае ўсіх у «гурбу», цеснаты ў цэнтры.

Кампазіцыя беларускай «Мяцеліцы» будуецца на прыгожых, хуткіх перастраеннях у выглядзе «зорачак», якія нагадваюць сняжынкі з выкарыстанняў вяртушак, сольных і парных кружэнняў. Могуць выкарыстоўвацца невялікія ручнікі ці хустачкі, каб яшчэ больш наблізіць выгляд танцу да імітацыі снежнай завірухіАлексютович Л. К. Белорусские народные танцы, хороводы, игры. Под ред. М. Я. Гринблата. Мн., «Вышэйш. школа», 1978. 528 с. с ил..

П. Шпілеўскі адзначае некаторыя асаблівасці беларускай «Мяцеліцы»:

А. Кіркор апісваў «Мяцеліцу» інакш:

Вывучэнне

Паводле сведчання Е. Р. Раманава «Мяцеліца» згадана сярод найбольш папулярных танцаў Гомельскага паветаРоманов Е. Р. Белорусский сборник, вып. 8. Вильна, 1912, с. 157.. П. М. Шпілеўскі таксама згадваў «Мяцеліцу» ў сваіх тэкстахШпилевский П. М. Белоруссия в характеристических описаниях и фантастических поверьях. — «Пантеон», т. 9, кн. 5-6, Спб., 1853, с. 33.. «Мяцеліцу» ў шэрагу найбольш распаўсюджаных на ігрышчах танцаў адзначаў у сваёй кнізе Е. Э. СноСно Е. Э. В бототах Полесья. Белорусы. Спб., 1904 с. 15.

У культуры Лявоніха… мяцеліца… Бяз памяці вяселяцца… — Гэй, дзьмі ў дуду дудар! Аколіца-аселіца Пад ногі сонцам сцелецца… Якуб Колас. «Безназоўнае».Якуб Колас. «Безназоўнае» Мяцеліца згадана ў ліку беларускіх танцаў у паэме «Тарас на Парнасе»Беларуская літаратура XIX стагоддзя. Хрэстаматыя. Минск, 1971, с. 23..

Народны танец «Мяцеліца» ў 1852 годзе быў уведзены ў першую беларускую камічную оперу «Сялянка» (лібрэта і пастаноўка В. Дуніна-Марцінкевіча, музыка С. Манюшкі), у фінал першага акта. Гэта першы прыклад выкарыстання беларускага народнага танца ў тэатры.

У сучаснай сцэнаграфіі

«Мяцеліца» шырока выкарыстоўваецца сучаснымі харэографамі ў класічных і новых пастаноўкахНисневич И. Народный ансамбль песни и танца «Неман». Минск, 1971, с. 35..

Літаратура Алексютович Л. К. Белорусские народные танцы, хороводы, игры. / Под ред. М. Я. Гринблата. — Мн.: «Вышейш. школа», 1978. — 528 с. с ил. Гуменюк А. Інструментальна музика — Київ: Наукова думка, 1972

Спасылкі

Танец «Метелица» Танец «Метелица» (сцэнічны варыянт) (youtube.com) Танец «Пурга-вьюга». 1957 год. (youtube.com)

Катэгорыя:Беларускія народныя танцы Катэгорыя:Рускія народныя танцы Катэгорыя:Украінскія народныя танцы Катэгорыя:Калядныя традыцыі