Юрый (I) Сямёнавіч Слуцкі ( — ) — удзельны князь слуцкі і капыльскі (1503—1542), пан рады Вялікага Княства Літоўскага, адзіны сын і пераемнік князя Сямёна Міхайлавіча Слуцкага (каля 1460—1503) ад шлюбу з Анастасіяй Іванаўнай Мсціслаўскай. Нашчадак вялікага князя літоўскага Гедзіміна ў VII калене і сваяк дынастыі Ягелонаў.

Біяграфія У 1503 годзе пасля смерці бацькі Сямёна Міхайлавіча 10-гадовы Юрый стаў князем слуцкім. Фактычнай кіраваннем княствам да паўналецця Юрыя займалася яго маці, княгіня-ўдава Анастасія Іванаўна Слуцкая. Яна паспяхова абараняла княства ад набегаў крымскіх татараў і мяцежнага князя Міхаіла Глінскага.

У 1514 годзе са сваёй харугвай браў удзел у пераможнай бітве пад Оршай, у 1527—разгроме крымскіх чамбулаў на р. Альшаніцы пад Кіевам. Часта выступае разам з вялікім гетманам Канстанцінам Астрожскім, які ў 1523 годзе ажаніўся з яго малодшай сястрой Аляксандрай Сямёнаўнай (пам. пасля 1556).

Памёр у красавіку 1542 года, яго пераемнікам быў старэйшы сын Сямён.

Сям’я У 1531 годзе ажаніўся з Аленай Мікалаеўнай Радзівіл (пам. 1546), дачкой ваяводы віленскага і канцлера вялікага літоўскага, князя Мікалая Мікалаевіча Радзівіла (каля 1470—1521), і Эльжбеты Саковіч (пам. пасля 1542).

Дзеці: Сямён Юр’евіч (пам. 1560), князь слуцкі (1542—1560) Юрый Юр’евіч (пам. 1578), князь слуцкі (1560—1578). Сафія — жонка Юрыя Хадкевіча з 1558 года

Спасылкі Радаводны роспіс Алелькавічаў-Слуцкіх Князі Слуцкія на сайце «Усе манархі свету» ОЛЕЛЬКОВИЧІ-СЛУЦЬКІ

Юрый Сямёнавіч Катэгорыя:Князі слуцкія