Жасцё́р слабіцельны, Жасцер паслабляльныНазва Жасцер паслабляльны згодна з , Крушына звычайная — у крыніцы пад назвай (Rhámnus cathártica) — від кустоў роду сямейства .
Назва
Жасцёр слабіцельны, жыстор, жысцёр, жысцёрынаFederowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897, крушынаАнтонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927, жыстар, жысцяр, жысцярына, засцір, крушына слабячая Ботанический словарь, Спб, 1878Kraskoŭski A. Bielaruskija lekarskija ziolki. Wilnia, 1921 Русские лекарственные растения. т. I. Петроград, 1918.
Батанічнае апісанне
Жасцёр слабіцельны — моцна разгалінаваны куст ці дрэва прыкладна да 8 м вышыні, з адтапыранымі галінамі. Кара маладых парасткаў серабрыста-шэрага колеру, пазней становіцца бура-чорнай. Расліну лёгка адрозніць па прамых калючках, у якія ператвараюцца вярхушкі галін.
Супраціўнае лісце з хвосцікамі, яйкападобнае або эліптычнае, злёгку завостранае, глянцавітае, з трыма парамі дугападобных бакавых жылак, па краі гародчата-пільчатае.
У пазухах лісця размяшчаюцца сабраныя пучкамі па 10-15 у парасоны чатырохчленныя непрыкметныя зелянява-жоўтыя кветкі. Цвіце з мая па чэрвень.
Формула кветкі: і .
З кветак развіваюцца круглявыя плады — ценакарпныя касцянкі — памерам з гарошыну, спачатку зялёныя, потым чорныя. Костачкі выпуклыя са спіннога боку і са слабай гранню з брушной. У адрозненне ад іх костачкі атрутных пладоў блізкароднаснага віду плоскавыпуклыя, з храшчавым падвойным «клювікам». Мякаць плода руда-зялёная, саладкавата-горкая.
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання Жасцёр слабіцельны — расліна не вельмі распаўсюджаная, яна расце як на сонечных сухіх месцах, так і на вільготных глебах ў забалочаных лясах. Сустракаецца па канавах і ля агароджаў, у зарасніках кустоў, на могілках, па лясных узлесках і на балотах.
Хімічны склад Ва ўсіх частках расліны (у кары, лісці, пупышках і пладах) крушыны ўтрымліваюцца антрагліказіды, якія абумоўліваюць асноўнае фармакалагічнае дзеянне прэпаратаў з расліны. Асноўнымі антрагліказідамі з’яўляюцца біязіды: глюкафрангулін А (6α-L-рамноза-8β-D-глюказід франгула-эмадзіну), глюкафрангулін У (6α-D-апіяфураназіл-8β-D-глюказід франгула-эмадзіну); маназіды франгулін А і франгулін В.
Прымяненне
Лекавая, меданосная, таніданосная, фарбавальная расліна.
У кары і лісці ўтрымліваюцца таніды (да 6 %), прыдатныя для дублення шкур.
Недаспелыя плады жасцёру даюць жоўтую фарбу, саспелыя — смарагдава-зялёную, пераспелыя — пурпурна-чырвоную, свежая кара — ярка-жоўтую, сухая кара — карычневую, чырвоную і чорную.
Меданос. Дае пчолам падтрымліваючы ўзятак пасля галоўных вясновых меданосаў. На вільготных месцах пад полагам лесу нектараноснасць павялічваецца. Мёд жоўты, вадкі, не зацукрываецца. Медадайнасць — да 25 кг/га.
Насенне жасцёру ўтрымлівае 8-12 % тлустага алею, які прыдатны для вытворчасці лакаў і фарбаў.
Выкарыстоўваецца таксама для атрымання драўніны. Драўніна жасцёру цвёрдая, жаўтлявая з чырванаватымі прожылкамі, добра паліруецца, яе можна выкарыстоўваць для дробных вырабаў, дэкаратыўнай фанеры, асабліва цэняцца наплывы.
Жасцёр слабіцельны — дэкаратыўная расліна, цягавітая, хутка размнажаецца, але не рэкамендуецца разводзіць яе зблізку сельскагаспадарчых палёў, паколькі яна з’яўляецца прамежкавым гаспадаром іржаўнага грыбу.
Медыцынскае прымяненне У якасці лекавай сыравіны выкарыстоўваюць сабраныя позняй восенню спелыя і высушаныя плады жасцёра слабіцельнага ().
Склад рэчываў, якія вызначаюць слабільнае дзеянне, блізкі да рэчываў з кары . Антрагліказід (антронавы гліказід) — франгуляразід і яго вытворныя глюкафрангулін, эмадзін і франгулін вызначаюць фізіялагічнае дзеянне крушыны. Першасны антрагліказід франгуляразід валодае ванітавым дзеяннем, а акісленыя формы — слабільным.
У народнай медыцыне плады жасцёра выкарыстоўваюць як слабільны і ірвотны сродак, супраць вадзянкі, падагры, пры хранічных хваробах скуры; настоем пладоў на спірце шаруюцца пры рэўматызме. Галіны выкарыстоўваюць пры язве і катарах страўніка, а кару — пры паніжанай кіслотнасці.
У гамеапатыі выкарыстоўваюць эсэнцыю са свежых пладоў. У ветэрынарыі плады і кару выкарыстоўваюць таксама ў якасці слабільнага сродку.
Лісце крушыны ўтрымлівае вялікую колькасць вітаміна С (да 800 мг%) і можа стаць сыравінай для атрымання канцэнтрату.
Збор, перапрацоўка і захоўванне Плады жасцёру збіраюць у перыяд паспявання, зрываючы іх рукамі. Складаюць у вёдры або кошыкі. Сушаць у печах або сушылках пры тэмпературы 50-60, рассцілаючы тонкім пластом на рэшатах або лістах. Сухія плады пакуюць ў мяшкі па 25-50 кг. Захоўваюць у сухіх, добра ветраных памяшканнях. Тэрмін захоўвання чатыры гады.
Літаратура — С. 278—279. Д. А. Муравьёва. Фармакогнозия. — М., 1978
, , А. М. Краснова; «» Справочник; Киев, , 1983.
Спасылкі
Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Фарбавальныя расліны Катэгорыя:Жасцёр Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе