Каралеўства Грэцыя () — грэчаская манархія, заснаваная рашэннем «вялікіх дзяржаў» (Вялікабрытанія, Францыя, Расія), якое замацавала Лонданская канферэнцыя 1832 года. Манархія ў Грэцыі была прызнана афіцыйна на міжнародным узроўні ў Канстанцінопальскім пагадненні 1832 года, акрамя таго Грэцыі гарантавалі поўную бяспеку і незалежнасць ад Асманскай імперыі. Такім чынам узнікла незалежная грэчаская дзяржава, якая замяніла Першую Грэчаскую Рэспубліку, утвораную падчас нацыянальна-вызваленчай вайны.

Першая манархія існавала да 1924 года, калі была абвешчана Другая Грэчаская Рэспубліка. Манархія была адноўлена ў 1935 годзе з вяртаннем на грэчаскі прастол дынастыі Глюксбургаў. З прыходам ваеннай хунты «чорных палкоўнікаў» манархія была ліквідавана, а апошні грэчаскі кароль Канстанцін II быў высланы з краіны і пазбаўлены маёмасці і грэчаскага грамадзянства.

Каралі Грэцыі

Прыведзены даты кіравання грэчаскіх манархаў.

Дынастыя Вітэльсбахаў Атон Баварскі: 6 лютага 1833 — 23 кастрычніка 1862

Дынастыя Глюксбургаў Георг I: 30 сакавіка 1863 — 18 сакавіка 1913 Канстанцін I: 18 сакавіка 1913 — 11 чэрвеня 1917 года і 19 снежня 1920 — 27 верасня 1922 Аляксандр I: 11 чэрвеня 1917 — 25 кастрычніка 1920 Георг II: 27 верасня 1922 — 25 сакавіка 1924 і 3 лістапада 1935 — 1 красавіка 1947 Павел I: 1 красавіка 1947 — 6 сакавіка 1964 Канстанцін II: 6 сакавіка 1964 — 1 чэрвеня 1973

Спасылкі

Катэгорыя:Дзяржавы ў гісторыі Грэцыі Катэгорыя:Каралеўствы Катэгорыя:Грэчаскае каралеўства