Паўлегендарныя каралі Швецыі () — паслядоўнасць шведскіх каралёў да Эрыка Пераможца, пра якіх вядома з такіх крыніц, як ісландскія сагі, «Бэўвульф», сачыненні Рымберта, Адама Брэменскага і Саксона Граматыка. Іх рэальнае існаванне ставіцца пад сумнеў, бо звесткі пра іх атрыманы з няпэўных крыніц. Па-шведску іх называюць sagokungar, што можна перавесці як «казачныя каралі» ці «каралі з саг». Амаль усіх паўлегендарных каралёў крыніцы адносяць да дынастыі Інглінгаў/Скілфінгаў ці па прамой лініі, ці праз Рагнара Лодбрака, і дынастыі Ск'ёльдунгаў.

Дынастыя Інглінгаў/Скілфінгаў Каралі, якія належаць да старажытнай дынастыі, згаданай як у ісландскіх сагах, так і ў «Бэўвульфе». Манархі, якія былі іх папярэднікамі, носяць міфічны характар і прыведзены ў спісе міфічных каралёў Швецыі. Апроч нахваных, каралі дынастыі згаданы і ў іншых, больш надзейных крыніцахІмёны паводле Каралі Швецыі. Эгіль (канец V ст. — каля 515) Отар (каля 515—530) Адыльс (каля 530—575) Эйстэйн (каля 575—600) Сёльвэ (пачатак VI ст.) Інгвар Высокі (канец VI ст.) Анунд Дарога (пачатак VII ст., да 640) Інг'яльд Каварны (каля 640—655)

Дынастыя Ск'ёльдунгаў Дынастыя Ск'ёльдунгаў змяніла Інглінгаў у VII ст., хоць прадстаўнікі дынастыі час ад часу станавіліся каралямі Швецыі і ў папярэднія гады. Згадкі пра яе захаваліся ў легендах пра Харальда Баязуба і Рагнара Лодбрака. Б’ёрн Жалезнабокі лічыцца заснавальнікам наступнай дынастыі. Паводле сцвярджэння Саксона Граматыка, Сігурд Рынг належаў да Інглінгаў і быў сынам Інг'яльда Каварнага. Аднак у сагах яго бацькам паказаны Рандвер, конунг Гардарыкі, або Вальдар, намеснік Даніі, або Хрорык Кідальнік Кольцаў, кароль Даніі і Зеландыі. Алі Моцны (IV—V стст.) Івар Шырокія Абдымкі (каля 655—695) Харальд Баязуб (каля 705—750) Сігурд Рынг (каля 750 — каля 770) Рагнар Лодбрак (каля 770—785) Ёстэн Жорсткі (каля 785)

Дынастыя Мунсё

Паміж крыніцамі няма поўнай згоды, прычына якой — магчымасць адначасовага кіравання некалькіх каралёў, бо Швецыя ў той час была выбарнай манархіяй. Найбольш лагічнае тлумачэнне складаецца ў тым, што каралі кіравалі сумесна, напрыклад, два браты маглі быць выбраны разам. Асабліва адзначаюцца выпадкі, калі вялася грамадзянская вайна (Б’ёрн з Хогі, Анунд Упсальскі) або праблемы пераемнасці (Эрык Пераможны, Олаф II Б’ёрнсан, Сцюрб'ёрн Моцны). Б’ёрн Жалезнабокі (каля 785—800) Эрык Б’ёрнсан (канец VIII — пачатак IX стст.) Эрык Рэфілсан (пачатак IX ст.) Б’ёрн з Хогі і Анунд Упсальскі (каля 829—840) Олаф (сярэдзіна XI ст.) Эрык Анундсан (сярэдзіна IX ст., да 882) Эрык Ветрагон (сярэдзіна IX ст.), магчыма, ён жа Эрык Анундсан Рынг Эрыксан, (каля 932—935) Эрык Рынгсан (каля 940—950) Эмунд Эрыксан (сярэдзіна X ст., да 970) Б'ёрн Эрыксан (каля 920—970) Олаф II Б’ёрнсан і Эрык Пераможны (каля 970—975)