Ты́гель (ад  — гаршчок) — пасудзіна, ёмістасць, у якой награваюць, плавяць, высушваюць, спальваюць розныя матэрыялы ў прамысловасці і лабараторных даследаваннях.

Тыглі маюць звычайна форму ўсечанага конуса або цыліндрычную. У залежнасці ад тэмпературы апрацоўкі і хімічных уласцівасцяў апрацоўваемых матэрыялаў тыглі вырабляюць з металаў (чыгуну, гарачатрывалых сталей і сплаваў) керамікі, карунду, графіту і інш.

Гл. таксама Тыгельная плаўка

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Металургія Катэгорыя:Лабараторны посуд