Бо́йніцы (, , ) — горад у цэнтральнай Славакіі ў верхавінах ракі Нітра, побач з Пр’евідзай. Бойніцы добра вядомыя турыстычнымі славутасцямі: найстарэйшым заапаркам у Славакіі, найбольш наведваным замкам і адным з найстарэйшых курортаў у Славакіі.
Бойніцкі замак, які стаіць па-над горадам, пабудаваны на траверцінавай скале з натуральнай пячорай. У замку здымаліся шматлікія міжнародныя фільмы, і штогод у ім ладзіцца міжнародны фестываль прывідаў.
Геаграфія Бойніцы знаходзяцца ў верхнім цячэнні ракі Нітра, пад Стражаўскімі гарамі. Іх блізкасць да Пр’евідзы (4 км) дазваляе мець супольную транспартную сістэму. Сярод іншых найбольшых гарадоў — Жыліна (60 км на поўнач) і Трэнчын (65 км на захад).
Гісторыя Першыя пісьмовыя згадкі пра Бойніцы датаваныя 1113 годам, калі ў згаданы Бойніцкі замак і яго ваколіцы. Акты пішуць і пра будаўніцтва фары. Пад 1244 сустракаюцца дакументаваныя згадкі пра касцёл, што пацвярджае палажэнне горада як цэнтру рэлігійнага жыцця Верхняй Нітры. У 1366 годзе кароль Людовік I надаў Бойніцам гарадскія прывілеі.
У Сярэднявеччы дзеля абароны горада Турзоны і Пальфі ўзвялі вакол Бойніцаў абарончы мур, скончаны ў 1663 годзе. Значэнне Бойніцаў павысіла і пабудова з Вены да Сяміграддзя. З 1613 да 1823 года Бойніцы былі адной з паштовых станцый на гэтым тракце.
Развіццё гандлю і рамёстваў стала прычынай утварэння цэхаў, з якіх у 1653 згаданыя цэх шаўцоў, муляраў, сапожнікаў, краўцоў, ткачоў, маляроў, гарбароў і бандароў. На чале горада стаяў рыхтар з 12 сенатарамі, яму дапамагаў пісар і гайдук.
Да 1872 Бойніцы былі гаспадарчым, адміністрацыйным і ваенным цэнтрам рэгіёна; з пачатку XX стагоддзя гэтая роля перайшла да Пр’евідзы. Гарадскія правы былі вернуты ў 1966 годзе.
Насельніцтва
Паводле перапісу 2001 года, у горадзе пражывала 5006 чалавек. Нацыянальны склад выглядае наступным чынам: Славакі — 97,06 % Чэхі — 0,68 % Немцы — 0,24 %
Паводле рэлігійнага складу: Каталікі — 74,55 % Не адносяць сябе да якой-небудзь рэлігіі — 19 % Лютэране — 2 %
Славутасці
Бойніцкі замак XI стагоддзя, зняты ў мностве фільмаў і серыялаў, штогод у ім ладзіцца Фестываль прывідаў і жахаў Касцёл Святога Марціна XIV стагоддзя, першапачаткова гатычны, з цікавым барочным інтэр’ерам барочная капліца Святога Яна Непамуцкага XVI стагоддзя рэнесансныя і барочныя жылыя дамы на плошчы Бойніцкі заапарк, найбуйнейшы ў Славакіі Ліпа караля Мацея, 700-гадовая вялікалістная ліпа, адно з найстарэйшых дрэваў у Славакіі. Пячоры
Гарады-пабрацімы
Спасылкі
Афіцыйная старонка Бойніцкі замак Бойніцкі курорт Фотаздымкі Бойніцаў
Катэгорыя:Гарады Славакіі Катэгорыя:Курорты Славакіі